Татаршчына (Красненскі сельсавет)

Татаршчы́на[1] (трансліт.: Tatarščyna, руск.: Татарщина) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.

Вёска
Татаршчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 13 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222331
Аўтамабільны код
5
Татаршчына на карце Беларусі ±
Татаршчына (Красненскі сельсавет) (Беларусь)
Татаршчына (Красненскі сельсавет)
Татаршчына (Красненскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Татаршчына (Красненскі сельсавет)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 62 км ад Мінска, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна.

Гісторыя правіць

У другой палове XIX стагоддзя вёска ў складзе казённага аднайменнага маёнтка, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. Пасля адмены прыгону (1861) вёска ў складзе Краснасельскай сельскай грамады. У 1897 годзе ў вёсцы 14 двароў, 85 жыхароў. Непадалёку размяшчалася сядзіба, 1 двор, 16 жыхароў. У пачатку XX стагоддзя вяскоўцам належала 129 дзесяцін зямлі. Побач з вёскай размяшчаўся маёнтак памешчыка Месняра, які ў 1904 годзе меў тут 499 дзесяцін зямлі.

Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[2]. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія загубілі 2 жыхароў, 2 вывезлі ў Германію на прымусовыя работы (1 вярнуўся); 2 вяскоўцы загінулі на фронце. З 16 ліпеня 1954 года ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.

Насельніцтва правіць

  • 1866 год — 92 жыхары, 9 двароў[3].
  • 1921 год — 97 жыхароў, 14 двароў[4].
  • 1931 год — 98 жыхароў, 22 двары[5].
  • 1941 год — 62 жыхары, 13 двароў.
  • 2001 год — 16 жыхароў, 10 гаспадарак.
  • 2010 год — 14 жыхароў, 10 гаспадарак.

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28

Літаратура правіць

Спасылкі правіць