Тау́йская губа[1] (руск.: Тауйская губа) — заліў у паўночна-заходняй частцы Ахоцкага мора, паміж паўастравамі Хміцеўскага і Коні.

Тауйская губа
руск. Тауйская губа
59°18′ пн. ш. 150°24′ у. д.HGЯO
Краіна
Тыпгуба 
Плошча10 400 км²
Тауйская губа (Магаданская вобласць)
Тауйская губа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня заліва 75 км, сярэдняя шырыня 120—130 км. Агульная плошча акваторыі Тауйскай губы складае каля 10 400 км². Дно губы шэльфавага тыпу. Найбольшыя глыбіні не перавышаюць 100 м, найбольш распаўсюджаныя 50—70 м. Узбярэжжа, больш узвышанае ва ўсходняй частцы, парэзана залівамі і бухтамі, на значнай частцы раёна скальнымі і недаступнымі. Вышыня берагавых абрываў вагаецца ад некалькіх дзясяткаў да 500—600, часам 900 м.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць