Тафрынальныя (Taphrinales) — парадак грыбоў-аскаміцэтаў, уваходзіць у монатыпны клас тафрынаміцэты (Taphrinomycetes), або архіяскаміцэты (Archiascomycetes Nishida & Sugiy. 1994).
Тафрынальныя |
Taphrina pruni. Мікраструктуры і пашкоджаны грыбам плод. Малюнак 1892 года |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Клас: | Тафрынаміцэты (Taphrinomycetes) | Падклас: | Taphrinomycetidae (Taphrinomycetidae) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Taphrinales Gaum. et C.W. Dodge, 1928
|
Сямействы |
---|
|
|
Усе вядомыя прадстаўнікі — паразіты вышэйшых раслін, якія выклікаюць розныя паталагічныя змены: утварэнне галаў і іншых дэфармацый лісця і пабегаў, плямістасць, «вядзьмарскія венікі», паразы пладоў, званыя «кішэнькамі» або «дутымі пладамі» (насенне не развіваецца, у яблыку утвараецца паражніна). Могуць існаваць у міцэліяльнай або дражджавой форме, прычым міцэліяльныя формы з’яўляюцца аблігатнымі біятрофамі і развіваюцца толькі ў тканках пашкоджанай расліны, а тафрынавыя дрожджы вядуць сапратрофны лад жыцця і размножваюцца бясполым спосабам (пачкаванне).
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Kirk P. M., Cannon P. F., Minter D. W., Stalpers J. A. et al. Ainsworth & Bisby's Dictionary of the Fungi. — CAB International, 2008. — P. 678. — ISBN 978-0-85199-826-8.