Таццяна Аляксандраўна Раманава

вучоны

Таццяна Аляксандраўна Рама́нава[1] (англ.: Татьяна Александровна Романова нар. 13 красавіка 1925) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар біялагічных навук (1979), прафесар (1989), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981).

Таццяна Аляксандраўна Раманава
Дата нараджэння 13 красавіка 1925(1925-04-13) (99 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера глебазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1979) і доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную доблесць»
бронзавы медаль ВДНГ Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў горадзе Невель. Скончыла 4 класы школы, і бацькі адвязлі яе ў Маскву, дзе працягвала адукацыю. Вялікая Айчынная вайна застала Т. А. Раманаву ў Смаленскай вобласці, дзе яна была на канікулах. Пасля вызвалення Смаленскай вобласці ў верасні 1943 года была прызвана ў Чырвоную Армію ў якасці вольнанаёмнай служачай і знаходзілася на службе да жніўня 1944 года[2]. У 1945 годзе паступіла на геаграфічны факультэт Смаленскага педагагічнага інстытута, а ў 1946 годзе перавялася на другі курс завочнага аддзялення геаграфічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. Адначасова з вучобай працавала выкладчыкам геаграфіі, гісторыі і чарчэння ў Сычоўскім раёне[2]. У 1950 годзе Т. А. Раманава пераязджае ў ў Мінск і працягвае вучобу на завочным аддзяленні геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова працуючы лабарантам у Інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава[2]. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт скончыла ў 1952 (у 1953[1]) годзе і пачала працу інжынерам-глебазнаўцам у у інстытуце «Белдзіправадгас»[2]. У 1955 годзе паступіла ў аспірантуру і ў 1962 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З 1958 года Т. А. Раманава ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі, дзе ў 1968—1988 гадах займала пасаду загадчыка сектара.

Навуковая дзейнасць правіць

Т. А. Раманавай належаць навуковы працы па генезісе глеб і заканамернасцях фарміравання глебавага покрыва, яго структуры, неаднароднасці і эвалюцыі пад уплывам прыродных і антрапагенных фактараў. Займалася вывучэннем воднага рэжыму і вільготнасці глеб і інш. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 15 кандыдацкіх дысертацый[2].

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

  1. а б БелЭн 2001.
  2. а б в г д е Татьяна Александровна Романова (К юбилею) (руск.) // Весці НАН Беларусі, № 2, 2010.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць