Таццяна Дзмітрыеўна Рабец

Таццяна Дзмітрыеўна Рабец (нар. 1972) — беларускі этнолаг, фалькларыст. Кандыдат філалагічных навук (2013), дацэнт (2017).

Таццяна Дзмітрыеўна Рабец
Дата нараджэння 1972[1]
Грамадзянства
Род дзейнасці этнолаг, фалькларыстка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1972 годзе. У 1996 годзе скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці «настаўнік беларускай мовы і літаратуры», у 2004 годзе — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2].

У 2005—2018 гадах навуковы супрацоўнік Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2].

У 2013 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сістэма вобразаў усходнеславянскіх замоў». У 2017 г. прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства»[2].

Прайшла курсы павышэння кваліфікацыі ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы па навучальных праграмах «Інтэрактыўныя тэхналогіі працы з моладдзю падчас удасканаленні ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўстанове вышэйшай адукацыі», «Адукацыйны працэс ва ўмовах мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі»[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўны кірунак навуковай дзейнасці — традыцыйная і сучасная духоўная культура ўсходніх славян[2].

Зноскі