Таццяна Мікалаеўна Ісачанка

Таццяна Мікалаеўна Ісачанка (нар. 7 кастрычніка 1957, Магілёў) — беларускі палітык.

Таццяна Мікалаеўна Ісачанка
Нараджэнне 7 кастрычніка 1957(1957-10-07) (66 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць інжынерка
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (інжынер-механік), Маскоўскі сучасны гуманітарны інстытут (юрыспрудэнцыя).

Працоўную дзейнасць пачала чарцёжнікам у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». Працавала старшым тэхнікам, інжынерам Магілёўскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута спецыяльнай тэхналагічнай аснасткі аўтаматызацыі і механізацыі, інжынерам Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода. Была інструктарам, загадчыкам аддзела сацыяльна-эканамічнай і прававой работы Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, намеснікам начальніка планава-эканамічнага аддзела вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз». Займала пасаду намесніка старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Выбіралася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання — намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[1].

Зноскі