Таісія Фёдараўна Дворына-Кляноўская

Таісія Фёдараўна Дворына-Кляноўская (нар. 22 лютага 1937, Менск) — беларускі архітэктар.

Таісія Фёдараўна Дворына-Кляноўская
Дата нараджэння 22 лютага 1937(1937-02-22) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. З 1960 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праект забудовы квартала па вул. Я. Коласа, Цнянскай, Куйбышава, Б. Хмяльніцкага, комплекс інтэрнатаў БПІ па вул. Б. Хмяльніцкага (1967), 9-павярховыя жылыя дамы па вул. Усходняй, Убарэвіча (1970), Я. Коласа паміж вул. Скарыны і Шырокай (1973), Галадзеда (1976), Дом літаратара (1974), комплекс 9-, 12-павярховых жылых дамоў па вул. Маякоўскага (1980), вытворчы корпус БЕЛТА па вул. Энгельса (1983) у Мінску.

Зноскі

Літаратура правіць