У арніталогіі, тваравы дыск – гэта складкі скуры разам з размешчаным канцэнтрычнымі радамі вакол дзюбы жорсткім пер'ем. Тваравы дыск маецца на твары пераважна ў соў. Пер'е дыску рухомае і дазваляе рэгуляваць шырыню вушных шчылін з мэтай аптымальнага ўспрымання гукавых хваль.

Сіпуха (Tyto alba) мае найлепш выражаны тваравы дыск
Луні, напрыклад, аўстралійскі лунь (Circus approximans) мае кальцо з пер'я вакол шыі, якое можа падымацца ў адказ на гук

Па форме тваравы дыск уяўляе сабой парабалу, якая збірае гукавыя хвалі і накіроўвае іх у вуха. Гэтыя ўтварэнні павышаюць адчувальнасць успрымання гукаў у соў, дазваляючы вызначыць месцазнаходжанне ахвяры па гукам з-пад снега, травы або расліннага покрыва.

У іншых відаў птушак, напрыклад у лунёў, маюцца менш выяўленыя тваравыя дыскі. У лунёў тэрмін тваравы дыск азначае пер'е вакол шыі, якое ўздымаецца ў адказ на гукі і, па сутнасці, павялічваючы тваравы дыск лунь паляпшае слых.

Лепш выражаны тваравы дыск ў сіпухі, тады як у савы барадатай ён мае найбольшыя памеры сярод птушак – да 110 мм.

Спасылкі правіць

  • Пукинский Ю. Б. Жизнь сов. – Л.: ЛНУ, 1977. – 240 с.
  • Jemima Parry-Jones (2001). Understanding Owls: Biology, Management, Breeding, Training. David & Charles, p. 20. ISBN 0715312235
  • Robert E. Simmons (2000). Harriers of the World: Their Behaviour and Ecology. Oxford University Press, pp. 53–56. ISBN 0198549644