«Твой стыль» — гродзенскае маладзёжнае інтэрнэт-радыё і інтэрнэт-газета. Працавала ў 2007—2016 гадах. З’яўлялася інфармацыйным рэсурсам «Школы маладога журналіста» пры Цэнтры інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар». Мела навіновыя і шэраг аўтарскіх тэматычных перадач. Было створана для практыкі пачынаючых журналістаў, паколькі ў той момант большасць недзяржаўных медыяў у Гродне, такіх як газета «Пагоня» ці «Биржа информации», былі ўжо ліквідаваныя[1].

«Твой стыль»
Дэвіз Гародня і свет вачыма гарадзенцаў
Адміністрацыйны цэнтр Гродна
Тып арганізацыі сайт
Кіраўнікі
Галоўны рэдактар Вітаўт Руднік
Дата заснавання 02 сакавіка 2007
Дата скасавання 10 кастрычніка 2016
Колькасць валанцёраў 25 (2014)
Матчыная арганізацыя «Трэці сектар», Школа маладога журналіста
www.t-styl.info

Пад гэтай жа назвай у 2007-2014 гадах у Гродне адбываўся фестываль маладзёжнай журналістыкі[2][3].

У 2016 годзе выданне прайшло рэбрэндынг і з таго часу працуе як Hrodna.life[4]. Архіў сайта за 2009—2016 гады захаваўся, архіў за 2007—2008 гады недаступны.

Узнагароды правіць

У 2008 годзе рэсурс стаў лаўрэатам 6-га спабору кантэнт-праектаў, арганізаванага TUT.BY (намінацыя «Мая Беларусь») і быў адзначаны спецыяльнай прэміяй імя Уладзіміра Каткоўскага.

Спасылкі правіць

Зноскі правіць

  1. Гродненский мультимедийный портал в Bynet | Беларусь: взгляд из Европы - спецпроект DW | DW | 30.09.2009. web.archive.org (24 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2021. Праверана 7 студзеня 2024.
  2. шмж-17 (16 чэрвеня 2014). Праверана 7 студзеня 2024.
  3. Горадня маладых журналістаў . Generation.bY. Праверана 7 студзеня 2024.
  4. “Твой стыль” закрываецца. Цяпер мы – Hrodna.life! – Твой стыль  (9 кастрычніка 2016). Праверана 7 студзеня 2024.