Тканкавае дыханне

Тканкавае (клетачнае) дыханне — сукупнасць біяхімічных рэакцый, якія праходзяць у клетках жывых арганізмаў, у ходзе якіх адбываецца акісленне вугляводаў, ліпідаў і амінакіслот да вуглякіслага газу і вады. Вызваленая энергія запашваецца ў хімічных сувязях макраэргічных злучэнняў (АТФ і інш.) і можа быць выкарыстана па меры неабходнасці. Уваходзіць у групу працэсаў катабалізму. Аб фізіялагічных працэсах транспарціроўкі да клетак мнагаклетачных арганізмаў кіслароду і выдаленні ад іх вуглякіслага газу гл. артыкул Дыханне.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).