Томас Бёрберы (англ.: Thomas Burberry; 27 жніўня 1835 — 4 красавіка 1926) — заснавальнік міжнароднай сеткі Burberry  (руск.), аднаго з найбуйнейшых швейных прадпрыемстваў Вялікабрытаніі. Таксама вядомы тым, што вынайшаў і запатэнтаваў габардзін.

Томас Бёрберы
Дата нараджэння: 27 жніўня 1835(1835-08-27)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 7 красавіка 1926(1926-04-07) (90 гадоў) ці 4 красавіка 1926(1926-04-04) (90 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:

Біяграфія правіць

Свой першы магазін Томас Бёрберы адкрыў у горадзе Бейзингсток (дзе раней вучыўся ў школе драпіроўшчыкаў) у 1856 годзе — ва ўзросце 21 года.

У 1888 годзе кампанія Burberry, прадставіўшы трывалую, водатрывалую і дыхальную тканіну пад назвай габардзін, аформіла на яе патэнт і стварыла воданепранікальную вопратку ў пачатку наступнага стагоддзя. У 1891 годзе сетка пашырылася, адкрыўшы краму ў Лондане. У 1901 годзе быў распрацаваны лагатып з выявай коннага рыцара і дададзены на адзенне, прызначанае для вольнага часу і спорту, а таксама на плашчы.

У 1911 годзе кампанія Burberry апранула Руаля Амундсена, першага чалавека, які дасягнуў Паўднёвага полюса, і Эрнэста Шэклтана, які ўзначаліў экспедыцыю па перасячэнні Антарктыкі.

У 1914 годзе ваеннае ведамства даручыла кампаніі адаптаваць афіцэрскае паліто для салдат, і пасля вайны яно стала асновай для распрацоўкі такога верхняга адзення, як трэнч  (руск.).

Томас Бёрберы памёр 4 красавіка 1926 года ва ўзросце 90 гадоў.

Зноскі

Спасылкі правіць