Томас Лангэ (ням.: Thomas Lange; нар. 27 лютага 1964 Айслебен, Германія) — нямецкі вясляр, алімпійскі чэмпіён па акадэмічным веславанні 1988 і 1992 гадоў.

Томас Лангэ
ням.: Thomas Lange
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[1][2]
Спецыялізацыя акадэмічнае веславанне
Нарадзіўся 27 лютага 1964(1964-02-27)[1][2] (60 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1980 годзе Лангэ стаў пераможцам юніёрскага чэмпіянату свету ў складзе парнай двойкі. У наступных двух моладзевых чэмпіянатах свету ён таксама выйграў, але адзіночкай.

На дарослым узроўні першым буйным поспехам у кар’еры маладога нямецкага весляра стала перамога ў пары з Увэ Хепнерам на чэмпіянаце свету 1983 года. Лангэ і Хепнер былі фаварытамі на Алімпійскіх гульнях 1984 года, але ГДР байкатавала Алімпіяду.

У 1986 годзе Лангэ пачаў выступаць у адзіночным разрадзе. Але хвароба перашкодзіла яму выступаць. У 1987 годзе ён выйграў свой першы чэмпіянат свету ў адзіночцы, апярэдзіўшы Перці Карпінена і Петэра-Міхаэля Кольбэ, якія перамагалі ў 10 чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях з 12. Томас паўтарыў гэты подзвіг на Алімпіядзе ў Сеуле і ў 1989 годзе.

Да гэтага часу Усходняя Германія распадалася і Лангэ распачаў вучобу ў якасцi ўрача. У 1990 годзе са Стэфанам Ульрыхам Лангэ выйграў сярэбраны медаль у парным заліку на сусветным чэмпіянаце ў Тасманіі.

У 1991 годзе, прадстаўляючы аб’яднаную Германію, Лангэ зноў выйграў тытул чэмпіёна свету ў адзіночцы. На летніх Алімпійскіх гульнях 1992 у Барселоне Лангэ зноў стаў пераможцам у адзіночным разрадзе. Для Лангэ гэта была яго пятая перамога ў чэмпіянаце свету або на алімпіядзе ў адзіночцы.

Пасля бронзы на чэмпіянаце свету 1993 года ў Рачыцах Ланге зрабіў паўзу, каб сканцэнтравацца на сваёй медыцынскай адукацыі і вярнуўся да летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце, заваяваўшы бронзу. У цяперашні час працуе ўрачом у Ратцэбургу.

Зноскі

  1. а б Lange Thomas Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. а б Thomas Lange Праверана 31 студзеня 2020.
  3. а б Lange Thomas Праверана 27 лютага 2022.