Томаш Вітольд Шалевіч (польск.: Tomasz Witold Szalewicz, 6 лістапада 1890, Калдычэва, Баранавіцкі павет, цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці — 24 снежня 1961, Лондан) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, звязаны з Наваградчынай. Пасол Сойма IV склікання (1935—1938).

Томаш Шалевіч
Szaława[d]
Szaława[d]
Нараджэнне 6 лістапада 1890(1890-11-06)[1]
Смерць 24 снежня 1961(1961-12-24)[1] (71 год)
Род Шалевічы[d]
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
залаты крыж Заслугі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў маёнтку Калдычэва, цяпер у Баранавіцкім раёне.

Скончыў земляробчы факультэт Ягелонскага Універсітэта. У 1918—1920 гадах ваяваў у 1-ы палку ўлан Крахавецкіх. Пасля заканчэння вайны з бальшавікамі вярнуўся на радзіму. Стварыў Земляробчае таварыства і аб’яднанне землеўласнікаў Баранавіцкага павета. Таксама займаўся кааперацыяй. Засядаў у Гмінным Савеце ў Гродне, кіраваў Рэвізійнай камісіяй Баранавіцкага павета. У 1935 абраны ад Баранавіцкай акругі паслом Сойма Польскай Рэспублікі.

Быў жанаты з Геленай Брахоцкай, меў двух дзяцей — Кшыштафа і Зоф’ю.

У яго маёнтку ў 1942 годзе немцы стварылі Калдычэўскі лагер смерці.

Зноскі

  1. а б Tomasz Witold Szalewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny