Томаш Шміт (польск.: Tomasz Szmydt; нар. 27 красавіка 1970, Беласток[7]) — польскі дысідэнт[8]-перабежчык[9], суддзя Адміністрацыйнага ваяводскага суда ў Варшаве (2012–2024), суарганізатар т.зв. «хейтэрскага скандалу». У маі 2024 года ўцёк у Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку.

Томаш Шміт
Род дзейнасці суддзя, перабежчык
Дата нараджэння 27 красавіка 1970(1970-04-27)[1] (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Дзяцінства правёў у Беластоку і Астралэнцы[10].

У 1989 скончыў 1-ю СШ імя Юзафа Бема ў Астралэнцы[11][12][13]. У 1996 годзе скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У 1998 годзе здаў судовы экзамен[14]. У 2001 стаў суддзёй Акруговага суда ў Цяханаве[15]. У красавіку 2006 года пачаў працаваць у раённым судзе ў Плоцку, дзе выконваў, між іншым, функцыі інспектара ў галіне працоўнага права і сацыяльнага забеспячэння[15]. У 2012 годзе прэзідэнтам Браніславам Камароўскім прызначаны ў Варшаўскі адміністрацыйны суд[7][16][17] .

8 мая 2017 года быў накіраваны ў Міністэрства юстыцыі, дзе пачаў працаваць ва ўпраўленні адміністрацыйнага права, кіруючы праверачнай камісіяй, якая расследавала парушэнні падчас варшаўскай рэпрыватызацыі[18]. Са жніўня 2018 года быў галоўным спецыялістам аддзела адміністрацыйнага права, затым перайшоў на пасаду загадчыка[17]. У гэты перыяд дзяржаўны сакратар Міністэрства юстыцыі[19] Міхал Войцік выдаў Шміту дазвол на доступ да сакрэтнай інфармацыі[18]. 1 верасня стаў дырэктарам юрыдычнага дэпартамента Нацыянальнага савета судовай улады[17]. У верасні прызначаны членам групы па дзейнасці міністра юстыцыі ў дысцыплінарных справах супраць суддзяў[17]. У кастрычніку стаў суддзёй 2-га дэпартамента Варшаўскага адміністрацыйнага суда[17].

Адначасна займаў пасаду дырэктара Юрыдычнага бюро Нацыянальнай судовай рады[20][21]. У снежні 2018 года працаваў у Вышэйшым адміністрацыйным судзе[17].

У 2019 годзе адзначыўся ў «хейтэрскім скандале». У рамках яго ўдзельнічаў у дыскрэдытацыі суддзяў, якія выступалі супраць абмежавання незалежнасці суда ўрадам ПіС. У кампаніі актыўна ўдзельнічала таксама тагачасная жонка Шміта, Эмілія[17]. На гэтым фоне ён быў адхілены ад дэлегацыі ў Нацыянальнай радзе судовых органаў[17][20]. У 2022 годзе супраць яго была распачатая дысцыплінарная вытворчасць за пераслед журналіста[22][21].

У маі 2024 года, у момант знаходжання ў водпуску[23], Шміт уцёк у Беларусь. 6 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску суддзя папрасіў палітычнага прытулку і перад камерамі падпісаў заяву аб адмове ад статусу суддзі ў Польшчы[24]. Сваё рашэнне перабежчык растлумачыў нязгодай з бягучай палітыкай краіны, пераследам і пагрозам за самастойную палітычную пазіцыю[8].

7 мая старшыня Валаснога адміністрацыйнага суда ў Варшаве падаў хадайніцтва аб распачынанні дысцыплінарнай справы супраць Томаша Шміта[22]. На наступны дзень Нацыянальная пракуратура падала запыт у дысцыплінарны суд Вышэйшага адміністрацыйнага суда аб вынясенні пастановы аб прыцягненні яго да крымінальнай адказнасці і санкцыянаванні затрымання і часовага арышту па абвінавачванні ў шпіянажы[7]. Патрабаванне было задаволена[25][26].

Прыватнае жыццё

Двойчы быў жанаты. Мае 2 дачок[27]. Яго другой жонкай была Эмілія Шміт, з якой ён расстаўся пасля «хейтэрскага скандалу»[28].

Крыніцы

  1. а б https://web.archive.org/web/20230203195740/https://bip.warszawa.wsa.gov.pl/download/attachment/3795/tomasz_szmydt.pdf Праверана 27 мая 2024.
  2. Policja P. SZMYDT TOMASZ Праверана 27 мая 2024.
  3. https://web.archive.org/web/20230203195740/https://bip.warszawa.wsa.gov.pl/download/attachment/3795/tomasz_szmydt.pdf
  4. https://isap.sejm.gov.pl/isap.nsf/download.xsp/WMP20060370410/O/M20060410.pdf
  5. https://www.pap.pl/aktualnosci/piebiak-szmydt-trafil-do-ms-zeby-dzialac-dla-bialoruskich-albo-rosyjskich-sluzb
  6. https://wroclaw.wyborcza.pl/wroclaw/7,35771,30946921,czy-polski-sedzia-ktory-uciekl-na-bialorus-byl-od-dawna.html?_ga=2.92434525.1959871051.1714981395-1422276482.1667634670
  7. а б в Tomasz Szmydt - kim jest sędzia, który uciekł na Białoruś? Jeszcze trzy tygodnie temu orzekał!. niezalezna.pl.
  8. а б Томаш Шміт расказаў, да чаго прывяла палякаў палітыка Варшавы
  9. Хто такі суддзя Шмыт, які папрасіў прытулку ў Беларусі, і чым ён можа нашкодзіць Польшчы
  10. Kronika. Początek działalności szpitala i lata wojenne. sp1.ostroleka.edu.pl.
  11. Ostrołęczanin, sędzia Tomasz Szmydt, już bryluje w rosyjskich mediach! Szokujące ustalenia w jego sprawi. moja-ostroleka.pl.
  12. Powojenne dzieje szkoły. 1lo.ostroleka.edu.pl.
  13. Byliśmy w rodzinnej miejscowości sędziego Szmydta. Sąsiedzi mówią o jego trudnych relacjach z rodziną. fakt.pl.
  14. Ucieczka sędziego Szmydta na Białoruś - szok i pytania o potencjalne szkody. pap.pl.
  15. а б Tomasz Szmydt, czyli rozwodnik, bez majątku, z karą za nękanie dziennikarki. Wiemy, od kiedy dostaje tajne sprawy. businessinsider.com.pl.
  16. Iustitia i PO chcą „zapomnieć“ o początkach kariery Szmydta. Przypomniano, komu sędzia-zdrajca ją zawdzięcza. niezalezna.pl.
  17. а б в г д е ё ж Tomasz Szmydt, czyli rozwodnik, bez majątku, z karą za nękanie dziennikarki. Wiemy, od kiedy dostaje tajne sprawy. businessinsider.com.pl.
  18. а б Myrcha w Sejmie: Wszystko, co miało związek z sędzią Szmydtem, miało klauzulę "pilne". wyborcza.pl.
  19. Michał Wójcik Sekretarzem Stanu w Ministerstwie Sprawiedliwości. ms.gov.pl (29 kwietnia 2016).
  20. а б Kim jest sędzia Tomasz Szmydt? Zrobiło się o nim głośno podczas "afery hejterskiej". wiadomosci.gazeta.pl.
  21. а б Polski sędzia uciekł na Białoruś. Kim jest Tomasz Szmydt, bohater afery hejterskiej. wiadomosci.onet.pl.
  22. а б Sprawa Tomasza Szmydta. Ma sprawę dyscyplinarną. To już druga. businessinsider.com.pl.
  23. Oto sprawy, którymi zajmował się sędzia Szmydt. Były wśród nich niejawne
  24. Siemoniak ujawnia: Sędzia Szmydt był na Białorusi w 2023, służby PiS to przegapiły. wroclaw.wyborcza.pl.
  25. Tomasz Szmydt pozbawiony immunitetu. Jest zgoda na areszt. rmf24.pl.
  26. Zwrot w sprawie Tomasza Szmydta. "Nie jest już sędzią WSA". polsatnews.pl.
  27. Mroczna przeszłość sędziego Szmydta. Od dawna miał problemy. o2.pl.
  28. Mała Emi, była żona zdrajcy Szmydta: Kiedyś przyszedł przerażony. Nie czułam, że to "ruska onuca". wiadomosci.radiozet.pl.