Тоні Турэк
Тоні (Антон) Турэк (ням.: Anton Turek; 18 студзеня 1919 — 11 мая 1984) — нямецкі футбаліст, брамнік. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 студзеня 1919[1] |
|||||||||||||||||||||
Памёр |
11 мая 1984 (65 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | |||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кар’ера правіць
Пачынаў гуляць у «Дуйсбургу». Ваяваў у Другой Сусветнай вайне на баку нацыстаў. У 1939 Турэк увайшоў у Польшчу. У 1943 Тоні цудам не загінуў пад Арлом, патрапіў у шпіталь. Пасля выхаду з шпіталя патрапіў на заходні фронт і быў узяты ў палон амерыканскімі войскамі, якія яго адпусцілі.
Пасля вяртання дадому гуляў за «Айнтрахт» і «Фартуну». У 1954 годзе здарылася галоўная падзея ў яго футбольным жыцці — Зеп Хербергер узяў яго на чэмпіянат свету 1954. 35-гадовы Турэк быў асноўным галкіперам зборнай. Ён сыграў амаль усе матчы, а ў фінале адбіў удар Золтана Цібара, пасля якога каментатар Херберт Цімерман назваў яго «богам футбола».
У 1956 Турэк сыграў свае апошнія матчы за «Барусію» Менхенгладбах і завяршыў кар’еру. Пасля яе працаваў клеркам у банку. У 1973 годзе яго разбіў паралюш ног, з якім Турэк змагаўся 11 гадоў.
Зноскі
- ↑ Toni Turek // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура правіць
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
- (de) Werner Raupp: Toni Turek — «Fußballgott». Eine Biographie. Arete Verlag, Hildesheim 2019 (1., durchgesehene Aufl.) (ISBN 978-3-96423-008-9).
Спасылкі правіць
- (de) https://www.toni-turek.info/ (архіў Werner Raupp, Hohenstein/Schwäb. Alb).