Тоні Эбат (Энтані Джон Эбат; англ.: Anthony John "Tony" Abbott; нар. 4 лістапада 1957 г., Лондан, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, лідар апазіцыі і кіраўнік Ліберальнай партыі з 1 снежня 2009 года, міністр аховы здароўя ў 2003—2007 гадах ва ўрадзе Джона Говарда.

Тоні Эбат
англ.: "Tony" Abbott
10-ы старшыня Садружнасці нацый[d]
18 верасня 2013 — 15 лістапада 2013
Папярэднік Кевін Рад
Пераемнік Махінда Раджапаксэ
28-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі
18 верасня 2013 — 15 верасня 2015
Папярэднік Кевін Рад
Пераемнік Малкальм Тэрнбул
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
26 сакавіка 1994 — 18 мая 2019
Папярэднік Michael MacKellar[d]
Пераемнік Zali Steggall[d]
лідар апазіцыі Аўстраліі[d]
1 снежня 2009 — 18 верасня 2013
Папярэднік Малкальм Тэрнбул
Пераемнік Chris Bowen[d]
Leader of the House[d]
26 лістапада 2001 — 3 снежня 2007
Папярэднік Peter Reith[d]
Пераемнік Энтані Албаніз
міністр аховы здароўя Аўстраліі[d]
7 кастрычніка 2003 — 3 снежня 2007
Папярэднік Kay Patterson[d]
Пераемнік Nicola Roxon[d]
Minister for Employment and Workplace Relations[d]
30 студзеня 2001 — 7 кастрычніка 2003
Папярэднік Peter Reith[d]
Пераемнік Kevin Andrews[d]
Minister for Employment Services[d]
21 кастрычніка 1998 — 30 студзеня 2001
Папярэднік Chris Ellison[d]
Пераемнік Mal Brough[d]
Нараджэнне 4 лістапада 1957(1957-11-04)[1][2][…] (66 гадоў)
Жонка Margie Abbott[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт tonyabbott.com.au (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старшыня ўрада Аўстраліі з 2013 года.

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Сіднейскім універсітэце, дзе атрымаў дзве ступені бакалаўра — па эканоміцы і праве. Ва ўніверсітэце таксама займаўся боксам і быў кіраўніком студэнцкага самакіравання. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў Сіднеі атрымаў стыпендыю Родса і працягнуў навучанне ў Оксфардскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра. У 1983 годзе паступіў у каталіцкую семінарыю, але правучыўся там нядоўга. Пазней працаваў журналістам.

У 1993—1994 быў выканаўчым дырэктарам аб’яднання Аўстралійцы за канстытуцыйную манархію, у 1994 годзе быў абраны ў Палату прадстаўнікоў. У 2001—2003 займаў пасаду міністра па справах занятасці і працоўных адносінаў, у 2003—2007 — міністра аховы здароўя. Пасля паразы кіруючай кааліцыі на парламенцкіх выбарах 2007 года Эбат некаторы час быў ценявым міністрам па справах сям’і, камунальных паслуг і абарыгенаў. 1 снежня 2009 г. Эбат быў абраны лідарам Ліберальнай партыі, у сувязі з чым аўтаматычна стаў лідарам апазіцыі.

Пасля аб’явы прэм’ер-міністрам Аўстраліі Джуліяй Гілард аб правядзенні парламенцкіх выбараў 2010 года Эбат з’яўляўся кандыдатам ад апазіцыі на пасаду прэм’ер-міністра.

На парламенцкіх выбарах 2013 года кааліцыя Ліберальнай і Нацыянальнай партый атрымала перамогу над Лейбарысцкай партыяй. 18 верасня 2013 Тоні Эбат прыняў прысягу ў якасці 28-га прэм’ер-міністра Аўстраліі.

Зноскі

Спасылкі правіць