Торстэйн Паўльсан
То́рстэйн Па́ўльсан, ісл.: Þorsteinn Pálsson (29 кастрычніка 1947) — прэм'ер-міністр Ісландыі з 8 ліпеня 1987 да 28 верасня 1988.
Торстэйн Паўльсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісл.: Þorsteinn Pálsson | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэйнгрымур Хермансан | ||||||
Пераемнік | Стэйнгрымур Хермансан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хальдар Аўсгрымсан | ||||||
Пераемнік | Árni Mathiesen[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Albert Guðmundsson[d] | ||||||
Пераемнік | Friðrik Klemenz Sophusson[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Albert Guðmundsson[d] | ||||||
Пераемнік | Jón Baldvin Hannibalsson[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Óli Þorbjörn Guðbjartsson[d] | ||||||
Пераемнік | Sólveig Pétursdóttir[d] | ||||||
Нараджэнне |
29 кастрычніка 1947[1] (76 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат, палітык, журналіст | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Скончыў Камерцыйны каледж і Ісландскі ўніверсітэт, у 1974 абараніў дысертацыю, атрымаў ступень бакалаўра. Яшчэ ў гады вучобы пачаў займацца журналістыкай. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у штодзённай газеце «Morgunblaðið», а пазней узначаліў рэдакцыю газеты «Vísir».
У 1979—1987 узначальваў саюз прадпрымальнікаў Ісландыі. У 1983—1999 быў дэпутатам Альтынга, у 1983—1991 быў старшынёй Партыі незалежнасці, пасля чаго прайграў Давіду Одсану. У 1985—1987 займаў пасада міністра фінансаў, у 1991—1999 — міністр рыбалоўства, юстыцыі і рэлігіі. Затым быў паслом Ісландыі ў Вялікабрытаніі і Даніі. У 2006—2009 — рэдактар газеты «Fréttablaðið».
Захапляецца рыбалкай, заўзяты аматар тэатра, шмат чытае, захапляецца музыкай. Жанаты, трое дзяцей, жонка — юрыст па прафесіі.
Зноскі
- ↑ Thorsteinn Palsson // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.althingi.is/altext/cv/is/?nfaerslunr=606