Традыцыйныя вераванні саамаў

Традыцыйныя вераванні саамаў — народа Паўночнай Еўропы, які жыве ў Нарвегіі, Расіі, Фінляндыі і Швецыі — уяўляюць сабой, перш за ўсё, прамысловы культ: шанаванне разнастайных духаў, якія з’яўляюцца апекунамі разнастайных традыцыйных промыслаў ці з’яў прыроды.

Адзін з сейдаў на гары Ваттавара: буйны валун ляжыць на трох невялікіх камянях, якія, у сваю чаргу, ляжаць на іншым буйным валуне (вызначыць масштаб збудавання мачыма па фігуры чалавека ўнізе злева)
Малюнак аднаго з шаманскіх бубнаў

Рэлігія сучасных саамаў — большай часткай лютэранства (у тым ліку лестадыянства); сярод часткі саамскага насельніцтва распаўсюджана праваслаўе.

Традыцыйныя вераванні саамаў правіць

Агульная характарыстыка традыцыйных вераванняў правіць

У традыцыйных рэлігійных вераваннях саамаў прысутнічае шмат агульнага з вераваннямі паўночнаазіяцкіх народаў (хантаў, мансі, ніўхаў, ульчаў, нанайцаў, эвенкаў, часткова якутаў), традыцыйны грамадскі і гаспадарчы лад якіх у большай ці меншай ступені з’яўляецца блізкім да саамскага. Адно з нешматлікіх істотных выключэнняў заключаецца ў наяўнасці ў саамаў культа продкаў, тады як у народаў Сібіры такі культ у сваёй большасці адсутнічаў.

У той жа час у традыцыйных вераваннях саамаў адчуваюцца запазычванні ад народаў, з якімі яны мелі зусім розны склад жыцця, але жылі побач, — ад нарвежцаў, рускіх, фінаў і шведаў.

Прамысловы культ правіць

Прамысловы культ у саамаў з’яўляецца пераважаючым. Асноўнымі промысламі саамаў былі аленяводства, рыбалоўства, паляванне, і кожны з гэтых промыслаў меў сваіх духаў-гаспадароў.

Духі аленяводства правіць

Аленевая гаспадыня (Луот-хозік) і ў меншай ступені Аленевы гаспадар (Луот-хозін) былі апекунамі аленяводства. Ва ўяўленнях саамаў Луот-хозік жыла ў тундры, была падобнай да чалавека, мела чалавечы твар і хадзіла на нагах, але была ўся, падобна да паўночнага аленя, пакрытая поўсцю. Саамы верылі, што летам, калі алені вольна пасуцца ў тундры, аленевая гаспадыня іх ахоўвала. У ахвяру аленевай гаспадыні трэба было прыносіць косткі забітых паўночных аленяў.

Сярод саамаў існавала таксама павер’е аб нябачных духах тундры Гофіттэрак: лічылася, што гэтыя духі валодаюць вялікімі статкамі нябачных аленяў, якіх, аднак, зрэдку магчыма заўважыць з-за гуку званочкаў.

Духі рыбалоўства правіць

Марскіх бостваў, апекуноў рыбалоўства, было некалькі. Адно з іх — Аккурва, чалавек-рыба, у якога ніжняя частка цела была рыбінай, а галава і верхняя палова цела — чалавечымі.

Духі палявання правіць

Апекуном палявання быў чорны і хвастаты Мец-хозін («лясны гаспадар»). Лічылася, што ў наказанне за непачцівасць ен можа завесці чалавека ў гушчар. З лясных жывёл саамы шанавалі і баяліся бурага мядзведзя, ваўка ж лічылі жывёлай праклятай, нячыстай.

Культ продкаў правіць

Прадметам шанавання для саамаў былі таксама і памерлыя (якіх называлі сайва ці сіттэ). Лічылася, што продкі аказваюць уплыў на існаванне жывых: уплываюць на пагоду, дапамагаюць падчас промысла. Памерлых кармілі, ім прыносілі ахвяры.

Пачытанне сейдаў правіць

Сярод саамаў было распаўсюджана шанаванне сейдаў — свяшчэнных камянёў, якія звычайна ўяўлялі сабой вялікія прыродныя валуны. Вакол сейдаў саамы звычайна будавалі агароджу, прыносілі ім ахвяры. Лічылася, што сейды дапамагаюць падчас промысла. Культ сейдаў, верагодна, быў звязаны з культам продкаў.

Культ апекуноў сям’і правіць

Шаманства правіць

У саамаў меліся служыцелі культа (нойда, нойд, кебун), якія выконвалі функцыі жраца і чараўніка. Падчас камлання яны выкарыстоўвалі бубен (каннус, кобдас) ці асаблівы пояс (почэнь).

Вялікія багі правіць

Рэлігія сучасных саамаў правіць

 
«Лестадыюс чытае пропаведзь саамам». Карціна 1840 года французскага мастака Агюста Франсуа Біара.

Прыкладна з XV стагоддзя пачалася хрысціянізацыя саамаў, але дахрысціянскія вераванні і абрады, звязаныя з аленяводствам, рыбнай лоўляй, шанаваннем свяшчэнных камянёў-сейдаў, захоўваліся яшчэ вельмі доўга, яшчэ ў пачатку XX стагоддзя сярод саамаў сустракаліся прыхільнікі шаманізма.

Рэлігія сучасных саамаў — па большай частцы лютэранства, у тым ліку лестадыянства (адзін з кансерватыўных рухаў, заснаваны ў 1840-х гадах Ларсам Леві Лестадыюсам). Сярод саамаў Расіі, а таксама сярод саамаў-сколтаў (скольтаў, усходніх саамаў) у Нарвегіі і Фінляндыі распаўсюджана праваслаўе.

Гл. таксама правіць

Ã