Традыцыйны бірманскі каляндар

Традыцыйны бірманскі каляндармесяцава-сонечны каляндар, заснаваны адначасова на фазах Месяца і вярчэнні сонца. У кожным месяцы бірманскага календара праводзіцца вялікі фэстываль, які зазвычай паходзіць ад звычаяў Бірманскага будызму. Нягледзячы на яго рэлігійную і культурную значнасць, традыцыйны каляндар у значнай ступені выйшаў з ужытку, асабліва ў вялікіх гарадскіх тэрыторыях, і саступіў сваё месца Грэгарыянскаму календару. Шматлікія газеты праяагваюць выкарыстоўваць традыцыйныя назвы месяцаў, але гэта адбываецца выключна ў цэрыманіяльнай форме.

Бірманскі каляндар складаецца з дванаццаці месяцаў:

  1. Тагу (တန်ခူး)
  2. Касан (ကဆုန်)
  3. Наён (နယုန်)
  4. Уаса (ဝါဆို)
  5. Ваганг (ဝါခေါင်)
  6. Таўталін (တော်သလင်း)
  7. Тадынгют (သီတင်းကျွတ်)
  8. Тазаўнгмон (တန်ဆောင်မုန်း)
  9. Натдаў (နတ်တော်)
  10. Пяда (ပြာသို)
  11. Табоду (တပို့တွဲ)
  12. Табаўнг (တပေါင်း)
Бірманскі каляндар
Звычайны год Высакосны год
Тагу 29 дзён 29 дзён
Касан 30 дзён 30 дзён
Наён 29 дзён 30 дзён
Уаса 30 дзён першы Уаса 30 дзён
другі Уаса 30 дзён
Ваганг 29 дзён 29 дзён
Таўталін 30 дзён 30 дзён
Тадынгют 29 дзён 29 дзён
Тазаўнгмон 30 дзён 30 дзён
Натдаў 29 дзён 29 дзён
Пяда 30 дзён 30 дзён
Табоду 29 дзён 29 дзён
Табаўнг 30 дзён 30 дзён
12 месяцаў 354 дні 13 месяцаў 385 дзён

Глядзіце таксама правіць