Транзіт Венеры

серыя чорна-белых фотаздымкаў праходжання Венеры па дыску Сонца ў 1874 годзе

«Транзіт Венеры» (фр.: Passage de Vénus) — серыя чорна-белых фотаздымкаў праходжання Венеры па дыску Сонца ў 1874 годзе[en]. Хронафатаграфічная[en] серыя з 48 здымкаў была знята 9 снежня 1874 года ў Японіі французскім астраномам П’ерам Жансэнам пры дапамозе вынайдзенага ім «фатаграфічнага рэвальвера»[3][4].

Транзіт ВенерыM:
фр.: Passage de Venus
Постар фільма
Жанр дакументальны фільм, мультфільм і нямое кіно
Рэжысёр
Працягласць 5 с[2]
Краіна
Год 9 снежня 1874[1]
IMDb ID 3155794

«Транзіт Венеры» з’яўляецца самым старым фільмам у буйнейшай базе даных пра кінематограф у інтэрнэце — Internet Movie Database[5].

Гісторыя стварэння правіць

Французскі астраном П’ер Жансэн[fr] найболей вядомы тым, што ў 1868 годзе падчас назіранняў поўнага сонечнага зацьмення ў Індыі пры дапамозе спектраскопа ў спектры сонечнага выпраменьвання (незалежна ад Джозефа Лок’ера[en]) выявіў новую ярка-жоўтую спектральную лінію, якую нельга было аднесці ні да аднаго з вядомых да таго часу хімічных элементаў. Пасля гэтаму новаадкрытаму элементу было дадзена імя гелій.[6] Пазней Жансэн стаў дырэктарам Медонскай абсерваторыі і актыўна ўжываў для астранамічных назіранняў фатаграфію, якую ён называў «зрокам вучонага».

Фатаграфічны рэвальвер правіць

Для сваіх даследаванняў Жансэн выкарыстоўваў фатаграфічны рэвальвер (фр.: Revolver astronomique), які быў створаны пры дапамозе французскага вынаходніка Антуана Рэдзье (фр.: Antoine Redier).

Фільм правіць

«Транзіт Венеры» (1874)


Зноскі

  1. а б Passage de Venus (Short 1874) - IMDb Праверана 19 снежня 2022.
  2. Passage De Venus (1874) : P.J.C. Janssen : Free Download, Borrow, and Streaming : Internet Archive Праверана 19 снежня 2022.
  3. Jean-François Doucet.. La "photographie du temps" avant le cinéma — Novum Corpus (фр.)(недаступная спасылка). jf-doucet.com (13 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2021. Праверана 1 снежня 2019.
  4. The 1874 Transit of Venus Observed in Japan by the French, and Associated Relics (англ.). adsabs.harvard.edu. Праверана 1 снежня 2019.
  5. Earliest Film Experiments (1874-1894) (англ.). IMDb. Праверана 1 снежня 2019.
  6. Три открытия и три ошибки, рожденные солнечными затмениями (руск.). naukatehnika.com. Праверана 27 лістапада 2019.

Спасылкі правіць