Трацічны сектар эканомікі

Трацічны сектар эканомікі (у трохсектарнай мадэлі эканомікі) — сфера паслуг. Пераход да пануючай трацічнай эканомікі звязаны з ростам прадукцыйнасці працы ў прамысловасці, у сувязі з чым вызваляліся рэсурсы для развіцця сферы паслуг. Да сферы паслуг адносяць транспарт, сувязь, гандаль, турызм, ахову здароўя і г.д.

Часта з трацічнай сферы эканомікі вылучаюць чацвярцічную — інфармацыйную. Гэта — інфармацыйныя тэхналогіі, адукацыя, навуковыя даследаванні, глабальны маркетынг, банкаўскія і фінансавыя паслугі і іншыя паслугі, звязаныя не з вытворчасцю як такой, а з яе планаваннем і арганізацыяй.

Грамадства, якое існуе ва ўмовах пануючага трацічнага сектара эканомікі, завуць постіндустрыяльным.