Трытон звычайны (Triturus vulgaris) — земнаводнае сямейства саламандравых.

Трытон звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Triturus vulgaris Linnaeus, 1758

Сінонімы
Lissotriton vulgaris
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  668410
NCBI  8324
EOL  333313

Апісанне правіць

Адзін з самых дробных трытонаў, даўжыня цела 3-5 см, разам з хвастом — 11 см, маса да 1,4 г. Характэрны палавы дымарфізм. Скура гладкая ў самцоў або дробназярністая ў самак. Цела злёгку сціснутае з бакоў. Верхняя частка тулава аліўкава-бурая, ніжняя — жаўтаватая, у шлюбны перыяд сярэдзіна брушка аранжавая. Па целе раскіданы дробныя цёмныя плямы, на галаве цёмныя палосы праходзяць праз вочы. Пальцы без плавальных перапонак і без мазалёў.

Пашырэнне правіць

Арэал віду займае большую частку Еўропы, дасягае Заходняй Сібіры, паўночная мяжа праходзіць па Карэліі і Рэспубліцы Комі. Земнаводнае трапляецца месцамі на Каўказе і ў Казахстане. На Беларусі трытон звычайны пашыраны на ўсёй тэрыторыі краіны.

Асаблівасці біялогіі правіць

Звычайны трытон жыве ў вадаёмах і корміцца ў асноўным лічынкамі камароў, дробнымі насякомымі і іх лічынкамі, ракападобнымі і малюскамі. Імкнецца да лісцевых і мяшаных лясоў, хмызнякоў у поймах рэк і азёр, не пужае яго суседства з чалавекам. Трытоны кормяцца на змярканні і ноччу, але зрэдку іх можна сустрэць і днём пасля дажджу, калі яны паядаюць дажджавых чарвей. Вадаёмы для размнажэння трытон выбірае на адкрытых участках, якія добра праграюцца, сярод лесу і кустоў. Зімуюць трытоны, як правіла, на сушы: у норах, пад кучамі галля, лісця, часта цэлымі групамі, залазяць у скляпы, ямы для захавання бульбы.

Літаратура правіць

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4

Спасылкі правіць