Трыумф Цэзара
Трыумф Цэзара — габелен у калекцыі Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу, экспануецца ў Тэатральнай зале палаца Радзівілаў. З'яўляецца найбольш дарагім і рарытэтным габеленам на Беларусі[1].
| |
Трыумф Цэзара. другая палова XVI стагоддзя | |
Матэрыял | воўна, шоўк |
---|---|
Тэхніка | ткацтва |
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Нясвіж |
Рэнесансны габелен створаны ў другой палове XVI стагоддзя брусельскімі майстрамі. За аснову былі ўзяты работы італьянскага мастака XV стагоддзя Андрэа Мантэньі[1]. На габелене адлюстраваны Цэзар, які забівае гіганта, якога ніхто не мог перамагчы. Пра гэта кажа і надпіс на латыні[2].
У 2013—2014 гг. быў адрэстаўраваны майстрамі з Мастацкага музея Літвы па заказе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж»[1].
Зноскі
- ↑ а б в Самы рарытэтны габелен Беларусі адрэстаўравалі ў Мастацкім музеі Літвы(недаступная спасылка)
- ↑ Самый раритетный и дорогой гобелен Беларуси «Триумф Цезаря» вернулся в Несвижский замок Архівавана 4 красавіка 2015.