Тры слупы кітайскага каталіцтва

Тры слупы кітайскага каталіцтва (кіт.: 中国天主教的三大柱石) — сімвалічная і агульнаўжывальная сярод кітайскіх каталікоў назва трох кітайскіх высокапастаўленых дзеячаў: Сюй Гуанцы (徐光启, 1562—1633), Лі Чжыцзаа (李之藻, 1565—1630) і Ян Цін'юня (杨廷筠, 1557—1628), якія прынялі каталіцтва і адыгралі значную ролю ў станаўленні Рымска-Каталіцкай царквы ў Кітаі. Навуковая і грамадская дзейнасць гэтых высокапастаўленых кітайцаў была непасрэдна звязана з італьянскім каталіцкім місіянерам Матэа Рычы, які займаўся місіянерскай дзейнасцю ў Шанхаі ў канцы дынастыі Мін. Пазнаёміўшыся з Матэа Рычы і зацікавіўшыся еўрапейскай навуковай думкай і хрысціянствам, яны сталі супрацоўнічаць з езуітамі, пасля прынялі хрышчэнне і дапамагалі каталіцкім місіянерам распаўсюджваць каталіцтва сярод мясцовага насельніцтва. Гэтыя кітайскія дзеячы перакладалі еўрапейскія навуковыя і багаслоўскія сачыненні, спрыяючы азнаямленню мясцовага насельніцтва з еўрапейскай навукай і хрысціянствам.

Бюст Сюй Гуанцы

Гісторыя правіць

У 1600 годзе Матэа Рычы, які прыбыў у Кітай у канцы XVI стагоддзя, атрымаў дазвол ад імператара Ваньлі прапаведаваць хрысціянства ў Кітаі. Матэа Рычы стаў прапаведаваць каталіцтва сярод кітайскіх вучоных, арыстакратыі і чыноўнікаў, прыстасоўваючы каталіцкія абрады да кітайскай культуры. Сваімі ведамі пра навуку і лаяльным стаўленнем да кітайскай культуры Матэа Рычы змог прыцягнуць увагу Сюй Гуанцы, Лі Чжыцзяа і Ян Цін'юня, якія сталі першымі звернутымі ў каталіцтва з асяроддзя мясцовай знаці, сваім прыкладам прыцягваючы іншых кітайцаў. Зварот у хрысціянства гэтых высокапастаўленых кітайцаў прывёў да распаўсюджвання і ўмацавання пазіцый каталіцтва ў Кітаі і паўплываў на фарміраванне першых каталіцкіх абшчын у Кітаі.

Назва «Тры слупы кітайскага каталіцтва», якая адносіцца да Сюй Гуанцы, Лі Чжыцзаа і Ян Цін'юню, утварылася па аналогіі тэксту з паслання святога апостала Паўла да галатаў (Гал 2,9):

«… і даведаўшыся пра мілату, дадзеную мне, Якаў і Кіфа і Ян, якія былі ўважаныя за стаўпоў, падалі мне і Варнаву руку лучнасьці».

Спасылкі правіць