Тулава (вадасховішча)
Ту́лава — вадасховішча ў Беларусі, у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці каля вёскі Тулава.
Тулава | |
---|---|
Каардынаты: 55°12′59,72″ пн. ш. 30°18′19,54″ у. д.HGЯO | |
Даўжыня | 1,9 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 0,39 км² |
Аб'ём | 0,00133 км³ |
Найбольшая глыбіня | 12 м |
Плошча вадазбору | 24,5 км² |
Год напаўнення | 1983 |
Вадасховішча створана ў 1983 годзе ў пойме ракі Віцьба на месцы возера Тулава ў мэтах арашэння зямель і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 0,39 км². Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня дасягае 12 м. Ваганні ўзроўню вады на працягу года каля 1,7 м.
У месцах магчымага пераліву вады з вадасховішча ў Віцьбу пабудаваны ахоўныя дамбы агульнай даўжынёй 400 метраў.
На паўночным беразе вадасховішча батанічны заказнік «Тулаўскі»[1].
Зноскі
- ↑ Код САТО 2212903005
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — С. 23—24.
Спасылкі правіць
- Ахоўваемыя тэрыторыi Вiцебскага раёна
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)