Тунгускі метэарыт

Тунгускі метэарыт, або Тунгускі феномен — гіпатэтычнае цела, імаверна, каметнага паходжання, якое, як думаюць, было прычынай паветранага выбуху ў раёне ракі Падкаменнай Тунгускі (прыкладна за 60 км на поўнач і 20 км на захад ад вёскі Ванавара) 17 (30) чэрвеня 1908 года а 07:14,5±0,8 мінут мясцовага часу (00:14,5 мін па Грынвічы). Магутнасць выбуху ацэньваюць у 40-50 мегатон, што адпавядае энергіі наймагутнейшай вадароднай бомбы.

Прыкладнае месца выбуху на геаграфічнай карце

Спасылкі правіць