Тунэль Хельсінкі — Талін

(Пасля перасылкі з Тунэль Хельсінкі—Талін)

Тунэль Хельсінкі — Талін — праект падводнага тунэля, які б злучыў сталіцы Фінляндыі і Эстоніі па дне Фінскага заліва[1].

Тунэль паміж Хельсінкамі і Талінам стане працягам Балтыйскай чыгункі.

Паводле папярэдніх высноў, працягласць тунэля ў залежнасці ад выбару трасы складзе не менш 60—80 км, з якіх 50—70 км пройдуць пад вадой, што зробіць яго найдаўжэйшым падводным тунэлем у свеце. На думку аўтараў праекту, для абслугоўвання тунэля спатрэбіцца будаўніцтва штучнага вострава плошчай 6 га, на якім неабходна будзе размясціць ветрагенератары для электразабеспячэння тунэля. Праектны тэрмін будаўніцтва — 10—15 гадоў.

Пачатковы кошт праекту вагаецца ад аднаго мільярда еўра (калі будаваць толькі грузавы тунэль) да некалькіх мільардаў (калі будзе вырашана будаваць пасажырскі тунэль). У выніку будзе значна павышаная як эканамічная інтэграцыя двух гарадоў, так і пасажыра- і тавараабарот паміж паўднёвай Фінляндыяй і балтыйскімі дзяржавамі. Акрамя таго, злучэнне тунэля з Балтыйскай чыгункай, што ўжо знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва, звяжа чыгуначнымі лініямі Фінляндыю з астатняй Еўропай. У геапалітычным сэнсе гэта дасць магчымасць вандраваць па ўсім Еўрапейскім саюзе без неабходнасці перасячэння мяжы з Расіяй ці вымушанага выкарыстання паветранага або воднага транспарту.

Зноскі

  1. Mike Collier in cooperation with BNS.. Helsinki mayor still believes in Tallinn tunnel (англ.). The Baltic Times (3 красавіка 2008). Праверана 22 кастрычніка 2012.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць