Тураўскі краязнаўчы музей

Тураўскі краязнаўчы музей — адзін з найстарэйшых музеяў Гомельскай вобласці.

Тураўскі краязнаўчы музей
Дзяржаўная ўстанова культуры «Тураўскі краязнаўчы музей»
Профіль комплексны
Заснаваны 1927
Падпарадкаванасць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжанне Тураў, Беларусь
Памеры фонду больш за 12000
Агульная плошча 450
Выставачная плошча 328
Плошча запаснікаў 100
Адрас 247980, Беларусь, Тураў, вул. Кірава, 21
Праезд ад цэнтра горада па дарозе ў бок в. Рычоў, па левым боку насупраць школы № 1
Дырэктар в.аб. Сяргей Уладзіміравіч Мароз
Адкрыты
  • - 09:00–18:00, апроч панядзелка і святочных дзён
  • - да 17:00 перад святочнымі днямі
Білет
  • - 2 руб. для дарослых
  • - 1 руб. для навучэнцаў
  • бескаштоўнае наведванне экспазіцый музея:
    • - удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны;
    • - ваеннаслужачым тэрміновай службы;
    • - інвалідам;
    • - дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, якія знаходзяцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах-інтэрнатах;
    • - раз на месяц (кожную апошнюю сераду месяца) для ўсіх катэгорый грамадзян Рэспублікі Беларусь.
turov.museum.by/be

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1927 годзе на базе школьнага гуртка гісторыі і прыроды, меў больш за сто экспанатаў. Заснавальнік і першы дырэктар музея — настаўнік геаграфіі Максім Емяльянавіч Бруй. Актыўны ўдзел у стварэнні музея браў бібліятэкар Народнага дома Парфен Антонавіч Шчакатовіч.

У час Вялікай Айчыннай вайны сабраная музейная калекцыя цалкам знішчана. Пасля заканчэння вайны і да снежня 1949 года новая музейная калекцыя збіралася і экспанавалася ў прыватным доме П. А. Шчакатовіча. Рашэннем Палескага аблвыканкама ад 1949 года Тураўскі краязнаўчы музей быў адкрыты зноў. Да 1961 года музейная калекцыя налічвала 1290 адзінак.

 
Рэшткі царквы

Па ініцыятыве музея ў 1961 годзе на сярэднявечным гарадзішчы Турава праведзены першыя буйныя археалагічныя даследаванні Тураўскім атрадам АН СССР. Тады ж маскоўскія археолагі выказалі здагадку, што на гарадзішчы размяшчаюцца рэшткі манументальнага збудавання. Раскопкі 1963 года пацвердзілі здагадкі навукоўцаў — быў выяўлены падмурак сярэднявечнага цаглянага храма. У цяперашні час падмурак храма XII стагоддзя з’яўляецца цэнтральным экспанатам гісторыка-археалагічнага комплексу «Старажытны Тураў».

Калекцыя правіць

Станам на канец 2023 года асноўны фонд музея складае больш за 12 тысяч прадметаў на розную тэматыку. Навукова-дапаможны фонд складае больш за 9 тысяч прадметаў. Таксама ёсць музейная экспазіцыя «Старажытны Тураў», якая знаходзіцца на мясцовай Замкавай гары.[1]

Крыніцы правіць

  1. Дзяржаўная ўстанова культуры «Тураўскі краязнаўчы музей» . Дзяржаўная ўстанова культуры «Тураўскі краязнаўчы музей». Праверана 1 снежня 2023.

Літаратура правіць

  • Тураўскі краязнаўчы музей// Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн., 1987. — Т. 5. — С. 289.
  • Марынкіна В. Тураўскаму краязнаўчаму музею — 70 год / / Новае Палессе (Жыткавічы). — 1998. — 10 студз.
  • Тураўскі краязнаўчы музей / / Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на. — Мн., 1994. — С. 740—741.

Спасылкі правіць