Турмаліны — падгрупа мінералаў з групы борутрымальных алюмасілікатаў, складаныя борасілікаты пераменнага складу.

Турмаліны
Крышталь паліхромнага турмаліну, вышыня 2 см
Формула Na(Li,Al)3Al6[(OH)4|(BO3)Si6O18]
Сінгонія Трыганальная
Колер Ружовы, чырвоны, аранжава-карычневы, зялёны, сіні, чырвона-фіялетавы, бясколерны, чорны, паліхромны
Колер рысы Белая
Празрыстасць Празрысты да непразрыстага
Цвёрдасць 7 - 7,5
Спайнасць Адсутнічае
Злом Няроўны, мелкаракавісты; далікатны
Шчыльнасць 2,9—3,3 г/см³
Паказчык пераламлення 1,616 - 1,652

Пад такой назвай упершыню мінерал прывезлі (1703) з партыяй каштоўных камянеў з Цэйлона ў Амстэрдам. Вельмі складаныя па хімічнаму складу.

Асноўныя характарыстыкі правіць

Турмалін пераўзыходзіць усе мінералы (у тым ліку і каштоўныя камяні) па разнастайнасці фарбаў. Асаблівасцю з'яўляецца тое, што крышталі рэдка афарбаваны аднародна. Асобныя іх часткі маюць разнастайную, часта кантрастную афарбоўку. Часам у разрэзе крышталю можна ўбачыць зоны розных кантрастных колераў. Бляск шкляны. Рыса белая. Цвёрдасць 7—7,5. Спайнасць недасканалая. Злом няроўны. Шчыльнасць 2,9—3,3. Сінгонія трыганальная. Крышталі валодаюць двухпраламленнем.

Прызматычныя крышталі з папярочным сячэннем у выглядзе выпуклага трохвугольніка. Слупкаваты, палкападобны, ігольчаты, блытана-валакністы, радыяльна-прамяністы. Зярністыя шчыльныя масы.

Разнавіднасці правіць

 
Аграненыя турмаліны

Ружова-чырвоны рубеліт — найбольш вядомая разнавіднасць турмаліну. Бясколерны, рэдкі мінерал ахраіт, індыга-сіні індыгаліт, фіялетава-чырвоны сібарыт, чорны непразрысты шэрл і інш.

Радовішчы правіць

Радовішчы шырока распаўсюджаны і шматлікія. Найбольш вядомыя знаходзяцца на Шры-Ланцы, Мадагаскары, у Мазамбіку (паліхромныя і чырвоныя турмаліны), Бразіліі (штаты Мінас-Жэрайс, Баія), М'янма, Анголе, Аўстраліі, Індыі, ПАР, Канадзе (правінцыя Антарыа), ЗША (штаты Каліфорнія, Мэн, Каларада), Італіі (в. Эльба), Швейцарыі, Расіі (Урал, Забайкалле).

Ювелірны турмалін вядомы ў Афганістане (Нурыстан): у радовішчах Дарае-Піч, Канакан, Джаба, Чармакс, Кантыва, Манданеша, Цоцум, Муалеві, Папру.

Выкарыстанне правіць

Выкарыстоўваецца для атрымання бору, у радыётэхніцы, у ювелірнай справе.

Літаратура правіць

  • Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю: Кн. для настаўніка / У. Фядотаў, А. Цытленак. — Мн.: Нар. асвета, 1987.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 49. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі правіць