Турнэпс (Brassica rapa rapirera), таксама Кармавая рэпа — двухгадовая расліна з сямейства капуставых. Падвід рэпы (Brassica rapa).

Турнэпс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brassica rapa rapirera Metzger


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  51350
EOL  1283628
GRIN  t:316592

Батанічнае апісанне правіць

Двухгадовая травяністая расліна. Лісце апушчанае, светла-зялёнага колеру. Кветкі жоўтыя. Плод — стручок.

Распаўсюджанне правіць

Турнэпс распаўсюджаны толькі ў культуры. Вырошчваюць турнэпс, як правіла, на корм жывёле. Кармавыя гатункі даюць ураджай 400—500 ц/га (да 1000) ц/га караняплодаў і да 150 ц/га лісця. Ва ўраджайныя гады караняплоды нярэдка не змяшчаюцца нават у вялікім вядры.

Найбольшыя плошчы ў Германіі, Даніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. Форма караняплода цыліндрычная, авальная, шарападобная; афарбоўка — белая, фіялетавая, жоўтая. Добра расце на суглінкавых і дзярнова-падзолістых супясчаных глебах. Захоўваюць у сховішчах, капцах, траншэях.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць