Тыбецкі аўтаномны раён

Тыбецкі аўтаномны раён — аўтаномны раён на захадзе КНР.

Тыбецкі аўтаномны раён
བོད་རང་སྐྱོང་ལྗོངས་
Bod-rang-skyong-ljongs
西藏自治区, Xīzàng Zìzhìqū (Сіцзан Цзычжыцюй)
Краіна Кітайская Народная Рэспубліка
Гімн Tibetan National Anthem[d]
Статус Аўтаномны раён
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Лхаса
Дата ўтварэння 1965
Старшыня савета Джампа Пунцог
Сакратар КПК Ян Чуаньтан
ВУП (2004) 21,15 млрд юаняў  (31-й)
Насельніцтва (2004) 2,74 млн
Шчыльнасць 2,2 чал./км² (31-е месца)
Плошча 1 228 400 км²
(2-е месца)
Тыбецкі аўтаномны раён на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 CN-54
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У КНР часам завецца проста Сіцзан («Тыбет»), хоць гістарычна Тыбет займаў вялікую тэрыторыю. Сталіца і найбуйнейшы горад - Лхаса (Ласа). Насельніцтва 2.740.000 чалавек (31-е месца сярод правінцый; даныя 2004 г.).

Геаграфія правіць

Тыбецкі аўтаномны раён (Сіцзан) займае плошчу 1228400 км² (2-е месца сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў КНР) і размешчаны на Тыбецкім нагор’і, у самым высакагорным рэгіёне Зямлі. На поўдні ТАР знаходзяцца схілы Гімалайскі горнай сістэмы, а на мяжы з Непалам — гара Джамалунгма.

Тыбецкі аўтаномны раён мяжуе з кітайскімі правінцыямі Юньнань, Цынхай, Сычуань, Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам, Індыяй, Кашмірам, Непалам, Бутанам.

Транспарт правіць

Транспарт доўгі час быў фактарам, які стрымлівае развіццё Тыбету, паколькі ТАР размешчаны на сугор’і, якое адрозніваюць складаныя геаграфічныя ўмовы для будаўніцтва аўтадарог, а таксама абмежаваныя тэхналагічныя і фінансавыя магчымасці. З 2012 года цэнтральны ўрад павялічвае капіталаўкладанні ў інфраструктурнае будаўніцтва, дзякуючы чаму вялікі прагрэс быў дасягнуты ў развіцці мясцовай транспартнай галіны. Агульная даўжыня чыгунак у Тыбеце да 2021 года дасягнула 954 кіламетраў. Адкрыта 130 авіяліній, а пасажырапаток тыбецкіх аэрапортаў перавысіў 5 млн чалавек па выніках 2020 года[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць