Тэадор Ляцкі

пісар польны літоўскі

Тэадо́р Ля́цкі (? — верасень 1611) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, алхімік. Ротмістр войска Рэчы Паспалітай, пісар польны літоўскі (16011611).

Тэадор Ляцкі
Герб «Цмок»
Герб «Цмок»
Польны пісар літоўскі
1601 — 1611
Папярэднік Юрый Зяновіч
Пераемнік Геранім Пясецкі
Смерць 1611(1611)
Род Ляцкія
Бацька Іван Іванавіч Ляцкі[d]
Маці Багдана з Палубінскіх[d]
Жонка Ізабела Бонарэлі дэ Равер (Bonarelli de Rovere)
Дзеці Ян Альфонс
Дзейнасць алхімік, палітык
Званне ротмістр

Біяграфія правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Ляцкіх уласнага герба «Цмок», унук (?) Івана Васілевіча. Меў сына Яна Альфонса Ляцкага.

У маладосці вандраваў па Францыі, Германіі, Італіі, Мальце, Нідэрландах, займаўся алхіміяй1589 годзе ў Рыме спрабаваў ператварыць медзь у срэбра). Актыўны ўдзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629, Кірхгольмскай бітвы 1605.

Літаратура правіць