Тэатр Дуніна-Марцінкевіча

Тэатр Дуніна-Марцінкевіча ― першы беларускі нацыянальны тэатр, створаны пісьменнікам і драматургам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. Існаваў у 1840—1850 гадах.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч на беларускай паштовай марцы 2008 года

Гісторыя правіць

 
Мінскі гарадскі тэатр, дзе паказваліся камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча

У канцы 1840-х гадоў В. Дунін-Марцінкевіч, сабраўшы групу больш за 20 чалавек, паспрабаваў арганізаваць прафесійны тэатр. Ля Івянца, у сваім маёнтку Люцынка, ён стварыў трупу, якая паказвала яго п'есы ― «Чарадзейная вада», «Рэкруцкі яўрэйскі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Сялянка» («Ідылія»), ― некатарыя суправаджаліся музыкай С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага. Таксама спектаклі паказваліся ў Мінску, Бабруйску, Слуцку, Глуску і інш. Акрамя самага Дуніна-Марцінкевіча, у спектаклях былі задзейнічаны члены яго сям'і, суседзі, быў аркестр і хор сялян з в. Люцынка,

Тэатр адкрыўся 9 лютага 1852 года паказам у Мінску двухактавай камедыі–аперэты «Сялянка». Пасля першага паказу «Сялянкі» дзейнасць калектыву была забаронена ўладамі. Аднак тэатр існаваў фактычна нелегальна да 1856 года[1].

Зноскі

  1. Кісялёў Г. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — С. 407-409. — 541 с.; іл.. — ISBN 5-85700-075-0.

Літаратура правіць

  • А. В. Сабалеўскі. Дуніна-Марцінкевіча тэатр // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — С. 385. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.
  • Грынчык М. М. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. Мінск, 1985. С. 379-381.
  • Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983.
  • Ярмалінская В. М. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 420

Спасылкі правіць