Тэатр македонскай оперы і балета

Тэатр македонскай оперы і балета (макед.: Македонска опера и балет, МОБ) — дзяржаўны тэатр оперы і балета ў сталіцы Македоніі Скоп’е.

Тэатр македонскай оперы і балета
Адрас Kej Dimitar Vlahov, 1000 Skopje[1] і Stiv Naumov, 1000 Skopje[1]
Архітэктар Marijan Uršič[d][1], Bogdan Splinder[d][1], Jurij Princes[d][1] і Štefan Kacin[d][1]
Сайт operabalet.mk
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Оперныя і балетныя трупы пачалі працаваць пад дахам Македонскага нацыянальнага тэатра ў канцы 1940-х гадоў. Першая оперная прэм’ера «Сельскі гонар» П. Масканьі адбылася 9 мая 1947 года, а балетная прэм’ера «Вальпургіева ноч» — 27 студзеня 1949 года.[2]

Да 2004 года Народны тэатр працаваў па так званай «аўстра-венгерскай» схеме, аб’ядноўваючы оперную, драматычную і балетную трупы. У 2004 годзе оперна-балетная трупа вылучылася ў асобную арганізацыю — «Македонская опера і балет». У 2018 годзе назва «Македонская опера і балет» была зменена на «Нацыянальная опера і балет», або скарочана «НОБ».[3]

Пасля разбуральнага землятрусу ў 1963 годзе оперныя і балетныя спектаклі праходзілі ў тэатральным цэнтры, а з 1980-х гадоў — у будынку Нацыянальнага тэатра. Пасля раздзялення калектыву оперная і балетная трупы засталіся ў будынку Нацыянальнага тэатра, а драматычная атрымала новыя памяшканні.

Зноскі

  1. а б в г д е archINFORM — 1994. Праверана 21 верасня 2023.
  2. 59 Фестивал Охридско лето/ Ohrid Summer Festival — 12.07-20.08.2019.
  3. 59 Фестивал Охридско лето/ Ohrid Summer Festival — 12.07-20.08.2019.