Тэатр прыгнечаных

Тэатр прыгнечаных — форма тэатральнага мастацтва, якая выкарыстоўвае тэатр як сродак спазнавання і змянення рэчаіснасці ў сацыяльный сферы.

Вынайдзена ў 1960-х у Бразіліі Аўгуста Боалем, пад уплывам тэарэтыка і адукатара Паула Фрэйры, пазней распаўсюдзілася ў Еўропе. А. Боаль з'яўляецца прыхільнікам выкарыстання інтэрактыўных методык, асабліва ў кантэксце тэатра — у Тэатры прыгнечаных гледачы прымаюць актыўны ўдзел як «непасрэдныя акторы», яны вывучаюць, дэманструюць, аналізуюць і трансфармуюць тую рэчаіснасць, у якой жывуць.

Літаратура правіць