Тэмрукскі заліў[1] (руск.: Темрюкский залив) — заліў каля паўднёва-ўсходняга берага Азоўскага мора. Адміністрацыйна ўваходзіць у Краснадарскі край Расіі.

Размешчаны паміж мысамі Каменны і Ачуеўскі. Адкрыты да поўначы, удаецца ў мацярык на 27 км. Шырыня каля ўваходу 60 км. Глыбіня да 11 м.

У заліў упадае асноўнае рэчышча ракі Кубань. Ля вусця Кубані размяшчаюцца плыткія Курчанскі і Ахтанізаўскі ліманы. Паблізу вусця Кубані знаходзіцца горад Тэмрук. Таксама на заліве размешчаны населеныя пункты Прыазоўскі, Кучугуры, Галубіцкая і інш. Бераг нізінны, парослы чаротам. У паўднёва-заходняй частцы заліва размешчаны востраў Пясчаны.

З сярэдзіны студзеня па сакавік замярзае. У заліве развіта рыбалоўства.

Зноскі

  1. карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).