Тэнрэкавыя, тэнрэ́кі (Tenrecidae) — сямейства дробных млекакормячых.

Тэнрэкавыя

Звычайны тэнрэк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tenrecidae Gray, 1821

Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  633417
NCBI  9369
EOL  7690
FW  40531

Даўжыня цела 4—20 см (часам да 60), хваста 1—22 см. Нагадваюць вожыкаў. Пыска выцягнута, часам з рухомым хабатком. Цела ўкрыта шчаціннем або іголкамі (падсямейства Tenrecinae). Пярэднія канечнасці карацейшыя чым заднія. На пярэдніх лапах 4 або 5 пальцаў, на задніх — 5. У паўводных відаў на задніх лапах ёсць плавальная перапонка.

Адрозніваецца 10 родаў, 34 віды.[1] Большасць — эндэмікі Мадагаскара. Некаторыя віды (падсямейства Potamogalinae) водзяцца ва Усходняй і Цэнтральнай Афрыцы.

Актыўныя пераважна ўначы і на змярканні. Кормяцца ў асноўным беспазваночнымі. Размнажаюцца раз у год, нараджаюць ад 1—4 да 25 дзіцянят.

Зноскі

  1. Bronner, G. N.; Jenkins, P. D. (2005). "Order Afrosoricida". In Wilson, D. E.; Reeder, D. M. Mammal Species of the World (3rd ed.). Johns Hopkins University Press. pp. 72–77.