«Тэн-код» (англ.: Ten-code, фармальная назва англ.: ten signals) — слоўны код для радыёабмену, ужываны пераважна ў праваахоўных органах, а таксама ў іншых грамадскіх службах ЗША. Паведамленні з загадзя складзенага збору кадуюцца і перадаюцца словамі — парай лікаў, першы з якіх 10 (англ. «тэн», адсюль назва). Адзінага збору кодаў паведамленняў для ўсіх адзінак паліцыі ў ЗША не існуе, але некаторыя распаўсюджаныя паведамленні супадаюць (як «10-4 — зразумета, прынята»).

Патрэба ў падобным кодзе, які б скараціў час, патрэбны для хуткай перадачы істотнай інфармацыі, узнікла ў 1930-я гг., пры ўвядзенні ва ўжытак паліцыі кароткахвалевых радыёстанцый, якія тады мелі мала каналаў для радыёабмену. Стварэнне коду адносіцца да 1937 і прыпісваецца Чарльзу Хоперу, начальніку сувязі ў 10-м паліцыйным раёне штата Ілінойс (горад Урбана). Код быў пашыраны ў 1974 Асацыяцыяй чыноўнікаў сувязі для грамадскай бяспекі (APCO, Association of Public Safety Communication Officials). З цягам часу зборы кадаваных паведамленняў, якія азначаліся тым самым кодам, сталі адрознівацца, у залежнасці ад грамадскай службы і рэгіёну. Гэта выявілася шкодным і нават небяспечным у час выратавальных работ пасля атакі на Сусветны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку (11.9.2001), калі сабраныя разам прадстаўнікі розных службаў не разумелі варыянтаў тэн-коду іншых службаў. Па гэтым досведзе ўлады розных узроўняў у ЗША з сяр. 2000-х гг. спрабуюць перавесці радыёперамовы грамадскіх службаў на некадаваны радыёабмен («простую мову»), што, аднак, выклікае супраціўленне супрацоўнікаў з прычын бяспекі, прывычкі і прэстыжу[1].

Крыніцы правіць

  1. «Вашынгтан-Пост».

Спасылкі правіць