Тэракт у Пешавары (2023)
Тэрарыстычны акт у Пешавары — тэрарыстычны акт, здзейснены смяротнікам у шыіцкай мячэці Пешавара (Хайбер-Пахтунхва, Пакістан) 30 студзеня 2023 года[1] падчас паўдзённай малітвы Зухр .
Тэракт у Пешавары | |
---|---|
Месца нападу |
шыіцкая мячэць у Пешавары |
Мэта нападу | шыіты |
Дата |
30 студзеня 2023 |
Спосаб нападу | самападрыў смяротніка |
Зброя | выбухоўка |
Загінулыя | 92 |
Параненыя | 170 |
Колькасць тэрарыстаў | 1 |
Тэрарыст, які самападарваўся, сядзеў у першым шэрагу. Пры выбуху частка сцяны мячэці была разбурана, заваліўшы людзей, якія маліліся. Загінулі па меншай меры 92 асобы, больш за 170 атрымалі раненні[2]. Па стане на дзень выбуху ніводная групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт, але меркавалася, што гэта магло быць здзейснена пакістанскімі талібамі[3].
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ Взрыв в мечети во время молитвы в Пешаваре: часть здания обрушилась, десятки людей ранены, много жертв
- ↑ Dozens killed in Pakistan mosque blast
- ↑ Pakistan mosque bombing: Dozens dead and injured as suicide bomber hits mosque full of police (англ.) . www.cbsnews.com. Праверана 30 студзеня 2023.