Тэрыторыя Танганьіка

Танганьіка (англ.: Tanganyika) — ўсходнеафрыканская тэрыторыя (і з 9 снежня 1961 года да 26 красавіка 1964 года незалежнай дзяржавы), якая размяшчалася паміж найбольшымі з афрыканскіх Вялікіх азёр: возерам Вікторыя, возерам Малаві і возерам Танганьіка, і была названай у гонар апошняга. Раней частка калоніі Германская Усходняя Афрыка, цяпер мацерыковая частка Танзаніі.

Калонія Вялікабрытаніі, мандат Вялікабрытаніі, падапечная тэрыторыя ААН пад апекай Вялікабрытаніі
Танганьіка
Tanganyika
Герб Сцяг Танганьікі (1919—1961)
Герб Сцяг Танганьікі
(1919—1961)
< 
 >
28 чэрвеня 1919 года — 9 снежня 1961 года

Сталіца
Грашовая адзінка East African shilling[d]
Гісторыя
 • 10 студзеня 1920 уступленне ў сілу Версальскага дагавора, падзел Германскай Усходняй Афрыкі і стварэнне калоніі Вялікабрытаніі Танганьіка
 • 22 ліпеня 1922 пераўтварэнне ў мандат Лігі Нацый пад кіраваннем Вялікабрытаніі
 • 11 снежня 1946 пераўтварэнне ў падапечную тэрыторыю ААН пад апекай Вялікабрытаніі
 • 9 мая 1961 атрыманне самакіравання
 • 9 снежня 1961 атрыманне незалежнасці (канстытуцыйная манархія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падчас Першай сусветнай вайны тэрыторыя Танганьікі заваявана Вялікабрытаніяй і адышла да яе паводле Версальскага мірнага дагавора. З 22 ліпеня 1922 года мандатная тэрыторыя Лігі Нацый пад кіраваннем Вялікабрытаніі; з 11 снежня 1946 года падапечная тэрыторыя ААН пад тым жа кіраваннем.

9 снежня 1961 года Танганьіка стала незалежнай дзяржавай як канстытуцыйная манархія, а 9 снежня 1962 года абвешчана Рэспубліка Танганьіка ў складзе Садружнасці Нацый. 26 красавіка 1964 года Танганьіка і Занзібар утварылі Аб'яднаную Рэспубліку Танганьіка і Занзібар, пераназваную 29 кастрычніка 1964 года ў Аб'яднаную Рэспубліку Танзанія.

Хоць Танганьіка існуе ў межах Танзаніі, гэту назву больш не выкарыстоўваюць для абазначэння тэрыторыі. Яе выкарыстанне можа быць палітычна некарэктным, не толькі як зварот да каланіяльных часоў, але таксама як намёк на апазіцыю саюза з Занзібарам. У нашы дні назва Танганьіка выкарыстоўваецца галоўным чынам для абазначэння аднайменнага возера.

Зноскі