Тэстастэрон (грэч. Τεστοσ грэч. τερόνηлац.: testiculus, што літаральна азначае: мужчынскае яечка) — асноўны мужчынскі палавы гармон, андраген.

Тэстастэрон
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула C19H28O2
Фізічныя ўласцівасці
Адн. малек. маса 288.43 а. а. м.
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 58-22-0
PubChem 6013
Рэг. нумар EINECS 200-370-5
SMILES
ChemSpider 5791

Сакрэтуюць клеткамі Лейдзіга насеннікаў у мужчын, а таксама ў невялікіх колькасцях яечнікамі у жанчын і карой наднырачнікаў ў абодвух палоў. З’яўляецца прадуктам перыферычнага метабалізму.

Вызначае палавую дыферэнцыяцыю рэпрадуктыўных органаў і ўсяго арганізма па мужчынскім тыпе. У антагенезе ўдзельнічае ў развіцці мужчынскіх палавых органаў, другасных палавых адзнак, рэгулюе палавыя паводзіны, сперматагенез. У жаночых асобін тэстастэрон, які выпрацоўваецца яечнікамі, садзейнічае развіццю малочных залоз (у час цяжарнасці яго канцэнтрацыя павялічваецца).

Метабалічныя пераўтварэнні тэстастэрону ажыццяўляюцца ў печані, нырках, кішэчніку, лёгкіх, скуры і іншых органах. Сакрэцыя залежыць ад сезонных і ўзроставых змен. Канцэнтрацыя ў плазме крыві мужчын 0,5—0,9 мкг/100 мл, у жанчын — 0,12 мкг/100 мл. За суткі ў арганізме мужчыны ўтвараецца каля 15 мг тэстастэрону. Не назапашваецца ў арганізме, метабалізуецца ў андрастэрон, выводзіцца з мачой.

Гл. таксама правіць