Тэс Ледзё (фр.: Tess Ledeux; нар 23 лістапада 2001, Бур-Сен-Марыс, Францыя) — французская фрыстайлістка (слоўпстайл, біг-эйр), сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года, двухразовая чэмпіёнка свету ў дысцыплінах біг-эйр і слоўпстайл, чатырохразовая пераможца Сусветных экстрэмальных гульняў.

Тэс Ледзё
Пол жанчына
Спецыялізацыя фрыстайл[1]
Нарадзілася 23 лістапада 2001(2001-11-23) (22 гады)
Грамадзянства
Рост 158 см
Вага 55 кг

Біяграфія правіць

Удзельнічае ў спаборніцтвах Сусветнага тура па фрыстайле з 2014 года. У сакавіку 2014 года яна ўпершыню ў кар’еры ўзнялася на подыум буйнога міжнароднага спаборніцтва, заняўшы трэцяе месца на SFR Tour у Вары. У сезоне 2015/16 гадоў яна стала пераможцай Swiss Freeski Open у Glacier 3000 і SFR Freeski Tour у Вары.

У студзені 2017 года дэбютавала на этапе Кубка свету па фрыстайле ў Фон-Рамэ. На Зімовых Экстрэмальных гульнях 2017 года ў Аспене і ў Нарвегіі яна выйграла сярэбраныя медалі ў слоўпстайле. У сакавіку 2017 года заваявала залаты медаль у слоўпстайле на чэмпіянаце свету па фрыстайле ў Сьера-Невадзе.

У сезоне 2017/18 гадоў французская лыжніца выйграла спаборніцтвы ў слоупстайле ў Фон-Рамэ і ў Сільваплане, заняўшы 28-е месца ў агульным заліку Кубка свету і чацвёртае месца ў Кубку свету па слоўпстайле. На Зімовых X Гульнях 2018 года яна заваявала бронзавы медаль у біг-эйры.

У лютым 2018 года яна прыняла ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Стала 15-й у слоўпстайле. Праз месяц пасля Алімпіяды яна стала чэмпіёнкай Францыі па слоўпстайле і біг-эйру.

У сезоне 2018/19 гадоў Тэс выйграла залаты медаль у біг-эйры на X-Games у Нарвегіі, а таксама стала чэмпіёнкай свету ў Парк-Сіці. У 2020 годзе атрымала перамогу на Кубку свету і заваявала залаты медаль у біг-эйры на Экстрэмальных гульнях 2020 года ў Аспене. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года ў Пекіне, у дысцыпліне біг-эйр, заваявала сярэбраны медаль.

  1. FIS database Праверана 26 красавіка 2022.