Тэхналагічны каледж (Гродна)

Тэхналагічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Гродна. Філіял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Тэхналагічны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы  (Тэхналагічны каледж)
Дата заснавання 1966
Тып каледж
Дырэктар Андрэй Іванавіч Буць
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь
Адрас 230015, г. Гродна, вул. Горкага, 84
tk.grsu.by

Гісторыя правіць

Гісторыя навучальнай установы пачалася з адкрыцця ў 1966 годзе Гродзенскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума, які ў 2004 годзе пераўтвораны ў Тэхналагічны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У каледжы ажыццяўляецца падрыхтоўка па праграмах сярэдняй спецыяльнай адукацыі з атрыманнем рабочых прафесій і па праграмах сярэдняй спецыяльнай адукацыі, інтэграваных з праграмамі вышэйшай адукацыі.

Структура правіць

  • Электрамеханічнае аддзяленне.
  • Хіміка-тэхналагічнае аддзяленне.
  • Аддзяленне аўтаматызацыі і вылічальнай тэхнікі.

Спецыяльнасці правіць

  • Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў
  • Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна
  • Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей
  • Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў
  • Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў
  • Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання
  • Тэхналогія машынабудавання
  • Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій
  • Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей
  • Электронныя вылічальныя сродкі

Дырэктары правіць

Зноскі

Спасылкі правіць