Тэўкры (стар.-грэч.: Τευκρί)  — старажытны народ у Малой Азіі.

Тэўкры
Магчымая выява <tkr> на старажытнаегіпецкім малюнку
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Малая Азія, Блізкі Усход
Мова тэўкрская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы

Старажытнагрэчаскі гісторык Герадот атаесамляў тэўкраў з траянцамі[1]. Страбон паведамляў, што яны ў старажытнасці перасяліліся з Крыта або Атыкі[2]. Згодна яму, прыбыццё тэўкраў у Малую Азію суправаджалася нашэсцем мышоў, што некаторыя сучасныя даследчыкі лічаць сведчаннем татэмнай саманазвы тэўкраў і атаясняюць іх з мізійцамі[3]. Генрых Шліман лічыў тэўкраў нашчадкамі фракійцаў[4].

У сучаснай гістарыяграфіі Старажытнага Егіпта абмяркоўваецца магчымасць атаесамлення тэўкраў з народам, які старажытныя егіпцяне пазначалі як <tkr>:

G47Z1 k
G1
rZ1T14 A1 Z3
N25

Гэты народ у канцы 2 тысячагоддзя да н. э. узгадваўся як адзін з народаў мора і як насельнік Блізкага Усходу[5].

Зноскі

  1. Герадот, II:118
  2. Страбон, Кніга 13, I:48
  3. Воронков, А. ГИДРОНИМЫ И ЭТНОНИМЫ - СВИДЕТЕЛИ МИГРАЦИЙ «НАРОДОВ МОРЯ». СИКЕЛЫ И САРДЫ
  4. Шлиман, Г. Илион. Город и страна троянцев
  5. Cline, E. 1177 v. Chr.: Der erste Untergang der Zivilisation / Eric H. Cline. — Darmstadt, 2015. S. 225

Гл. таксама правіць