Уашыта (горы)
Уашыта (англ.: Ouachita Mountains) — горны хрыбет у цэнтральнай частцы ЗША, на тэрыторыі штатаў Арканзас і Аклахома. Даўжыня хрыбта складае 496 км. Максімальная вышыня — 839 м. Хрыбет утвораны серыяй паралельных град, складзеных вапнякамі і пясчанікамі. На схілах растуць шыракалістыя і сасновыя лясы. Радовішчы каменнага вугалю, баксітаў, барыту. На тэрыторыі гор Уашыта размешчаны нацыянальны парк Хот-Спрынгс.
Уашыта | |
---|---|
англ. Ouachita Mountains | |
Краіна | |
Найвышэйшая вяршыня | гара Магазін |
Найвышэйшы пункт | 839 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |