Увек, Укек — адзін з галоўных гарадоў Залатой Арды ў XIII—XIV стст. Знаходзіўся каля вусця р. Увекаўка паблізу сучаснага г.Саратаў. Увек названы ў ліку іншых золатаардынскіх гарадоў арабскімі пісьменнікамі Ібн Батутай і Абу-ль-Фідай. У пачатку XIV ст. Чаканіў свае манеты. Руіны Увека даследавалі ў канцы XIX — пачатку XX стст. Знойдзены рэшткі будынкаў, лазняў, мячэцей, палацаў, ганчарныя печы, мусульманскія некропалі. У 1913 г. А.А.Каратковым быў раскапаны маўзалей XIV ст. з багатым жаночым пахаваннем. На Увекскім гарадзішчы знойдзены хумы для вады і збожжа, паліўная і непаліўная кераміка, фрагменты каменных пасудзін, кафля, водаправодныя трубы, сярэбраныя і медныя золатаардынскія манеты, бронзавыя ідальчыкі, крыжы (рэшткі хрысціянскага культу). Горад спыніў сваё існаванне ў канцы XIV ст.

Літаратура правіць

  • Баллод, Ф. В. Приволжские Помпеи. — М. — П., 1923.
  • Коротков, А. А. Раскопки на Увеке в 1913 // Труды Саратовской ученой архивной комиссии. — 1915. — № 32. — С.
  • Минх, А. Н. Набережный Увек // Саратовский сборник. Том 1. — Саратов, 1881.