Угніў (укр.: Угнів) — горад раённага значэння ў Сакальскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны ў Надбужанскай катлавіне, на рацэ Салокія. Вядомы як найменшы горад ва Украіне.

Горад
Угніў
укр.: Угнів
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Плошча
  • 2,48 км²
Вышыня цэнтра
214 м
Насельніцтва
  • 939 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Часавы пояс
КААТУУ
4624810900
Угніў на карце Украіны ±
Угніў (Украіна)
Угніў
Угніў (Львоўская вобласць)
Угніў

Гісторыя правіць

Першая згадка аб горадзе адносіцца да 1360 года. У 1462 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. Падвяргаўся нападу татараў У 1621 г. У 1624 г. у горад прыйшла масавая эпідэмія, у 1634 годзе — адбыўся буйны пажар.

Калісьці горад быў цэнтрам друкарскай дзейнасці. З даўніх часоў у горадзе была развіта абутковая саматужная прамысловасць (заняпала ў ХІХ ст.).

У 1939 годзе горад апынуўся на тэрыторыі акупаванай немцамі Польшчы. У 1940—1941 і 1944 гадах ён быў цэнтрам Угнеўскага раёна. У 1947 годзе ў рамках аперацыі «Вісла» ўкраінскае насельніцтва горада выселілі на захад і поўнач Польшчы.

У 1951 годзе, згодна з савецка-польскай дамовай, Угніў і суседнія тэрыторыі, на якіх адкрылі багатыя паклады каменнага вугалю, перайшлі да СССР — у абмен на ўкраінскія тэрыторыі на верхнім Сане, якія перайшлі да Польшчы. Пасля гэтага польскае насельніцтва з горада выехала, і ў ім асяліліся амаль выключна ўкраінцы.

Угніў мае сваю аднайменную чыгуначную станцыю.

24 снежня 2018 годзе абшчына УПЦ МП адной з першых перайшла пад юрысдыкцыю ўкраінскай памеснай праваслаўнай царквы.

Помнікі даўніны правіць

  • Васіліянская царква (1500 г.)
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (1683 г.)
  • Касцёл Успення Найсвяцейшай Багародзіцы (1695 г.)
  • Царква Нараджэння Божай Маці з драўлянай званіцай (1854-1857 гг.)
  • Сінагога ў стылі мадэрн з габрэйскай школай (пач. ХХ ст.)
  • Манастыр Феліцыянак (XIX ст.)
  • Каменная плябанія (XVII ст.)
  • Млын з часткова захаваным абсталяваннем (XIX ст.)
  • Фігура Божай Маці
  • Земляныя валы замка
  1. Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 рокуКіеў.