Украінская Вікіпедыя

раздзел Вікіпедыі на ўкраінскай мове

Украінская Вікіпедыя (укр.: Українська Вікіпедія) — раздзел Вікіпедыі на ўкраінскай мове, заснаваны 30 студзеня 2004 года. 14-ы па велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце. Сёння ўкраінскі раздел змяшчае 1 316 976 артыкулаў.

Favicon Вікіпедыі Украінская Вікіпедыя
укр.: Українська Вікіпедія
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL uk.wikipedia.org (укр.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова украінская мова
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 30 студзеня 2004
Колькасць артыкулаў 1 316 976
Колькасць выяў 113 628
Колькасць старонак 4 635 274
Колькасць правак 42 131 709
Зарэгістраваных удзельнікаў 741 733
Актыўных удзельнікаў 3 720
Адміністратараў 50
Глыбіня 57,7
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першыя зафіксаваныя спробы стварэння артыкула ва Украінскай Вікіпедыі датуюцца 26 студзеня 2004 года. Тады незарэгістраваны ўдзельнік увёў «uk:Географя» (арыгінальная арфаграфія захаваная)[1]. Частка запісаў у базе даных, у прыватнасці, з 27 снежня 2003 года па 26 студзеня 2004 года, страчана. Такім чынам ёсць імавернасць, што «першыя спробы» былі значна раней.

Правапіс правіць

Палітыка праекту — максімальна дакладнае прытрымліванне афіцыйнага правапісу ўкраінскай мовы 2019 года і яго пазнейшых рэдакцый[3]. У свой час гучала прапанова ўвесці харкаўскі правапіс, але яна была адхілена большасцю рэдактараў[4].

Папулярнасць правіць

 
Дынаміка наведванняў Украінскай Вікіпедыі 2016—2021
 
Падрабязная статыстыка наведванняў Украінскай Вікіпедыі 2016—2023

Наведвальнасць украінскай Вікіпедыі расце з кожным годам на працягу ўсёй яе гісторыі. Паводле даных статыстычнага сервера Вікіпедыі ў снежні 2010 года было прагледжана 28,4 мільёнаў старонак (11 старонак штосекундна). Гэта 0,22 % усей колькасці праглядаў усімі мовамі.

У 2022 годзе ва ўкраінскай Вікіпедыі было 1060 мільёнаў праглядаў старонак супраць 891 мільёнаў у 2021 годзе (+19 %). Абсалютны гадавы рост склаў 169 мільёнаў праглядаў[5].

Статыстыка правіць

Большасць рэдагаванняў Украінскай Вікіпедыі (каля 85 %) робіцца з тэрыторыі Украіны.

Шмат артыкулаў украінскай Вікіпедыі было перакладзена на рускую мову. Напрыклад, сотні артыкулаў пра горную прамысловасць, шматлікія артыкулы і накіды пра населеныя пункты Украіны і гэтак далей.

Сёння гэта 14-ы паводле велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце (3-е месца сярод славянамоўных раздзелаў: пасля рускага і польскага), змяшчае больш за 1 300 000 артыкулаў. Украінская Вікіпедыя належыць да тых раздзелаў Вікіпедыі, якія найбольш дынамічна развіваюцца.

Існуе меркаванне, што колькасць артыкулаў ва Украінскай Вікіпедыі вялікая, дзякуючы паляпшэнню артыкулаў са старых энцыклапедый робатамі. Напрыклад, менавіта робаты загрузілі тысячы артыкулаў аб астэроідах. Аднак разам з тым паведамляецца, што частка артыкулаў, створаных робатамі, перароблена пазней рэдактарамі Вікіпедыі. Па стане на 2019 год ва Украінскай Вікіпедыі частка артыкулаў, напісаных ботамі, знізілася да 21 %[6].

Беларуская тэматыка правіць

Ва Украінскай Вікіпедыі ёсць вялікая колькасць артыкулаў, прысвечаных Беларусі: uk:Категорія:Білорусь. Аднак у вызначанай катэгорыі прадстаўлены не ўсе артыкулы пра Беларусь, бо частка артыкулаў не катэгарызавана. Таксама ва Украінскай Вікіпедыі існуюць наступныя катэгорыі: uk:Категорія:Незавершені статті з географії Білорусі, uk:Категорія:Незавершені статті з історії Білорусі.

Зноскі

  1. Паглядзець вынік першага зарэгістраванага рэдагавання Украінскай Вікіпедыі.
  2. uk:Вікіпедія:Перегони
  3. "Український правопис". Час і Події. 18.06.2009. Архівавана з арыгінала 15.02.2018. Праверана 14.02.2018. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=, |date=, і |archive-date= (даведка)
  4. Наливайко, Северин (17.03.2013). "Хотіли запровадити «харківський» правопис: як створювалася українська Вікіпедія". Gazeta.ua. Архівавана з арыгінала 15.02.2018. Праверана 14.02.2018. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=, |date=, і |archive-date= (даведка)
  5. Віківісник/2023-01. Праверана 03.03.2023.
  6. Wikipedia Statistics Bot article creations only