Украінская дапаможная паліцыя

Украінская дапаможная паліцыя (ням.: Ukrainische Hilfspolizei, укр.: Українська поліція допоміжна) — агульны тэрмін для апісання паліцыйных падраздзяленняў, утвораных у канцы 1939 годзе, што складаліся пераважна з украінцаў на службе ў Генерал-губернатарстве, а пазней у Рэйсхкамісарыяце Украіна[1]. Агульная колькасць прыцягненых на службу ацэньваецца ў крыху больш за 35 000 чалавек[2].

Структура правіць

Складалася амаль напоўніцу з украінцаў і дзейнічала ў рэгіёнах з пераважна ўкраінскім насельніцтвам. У Любельскім дыстрыкце мела каля 40 пастарункаў, а ў Кракаўскім — каля 20.

Кадры для УДП падрыхтоўваліся на курсах у Закапаным і Хэлме, а таксама ў паліцыйных школах у Кракаве і Любліне. Улетку 1941 годзе школы былі ліквідаваны, а замест іх 1 кастрычніка ў Лембергу (цяпер Львоў) была створана паліцэйская школа, якая праіснавала 3 гады[3].

Таксама існавалі два афіцэрскія курсы ў афіцэрскай школе Польскай паліцыі Генеральнага губернатарства ў Новым Сончу.

УДП карысталася мундзірамі СС, Вермахта і іншых узброеных сіл III Рэйха. На фуражках мелі акруглы знак з жоўтым трызубам на блакітным тле.

Дзейнасць правіць

У Рэйсхкамісарыяце УДП пераважна выкарыстоўвалася для навядзення парадку сярод грамадзянскага насельніцтва, і яе магчымасці абмяжоўваліся іншымі паліцэйскімі фарміраваннямі: Sonderdienst (створанай са складу фольксдойчэ), Крымінальнай паліцыяй, паліцыяй на чыгунцы і транспарце і паліцыяй па парадкаванні і ахове прамысловых арганізацый.

На Галічыне была створана распараджэннем урада Генеральнага губернатарства ад 18 жніўня 1941 года замест украінскай народнай міліцыі. Тут УДП і Польская дапаможная паліцыя знаходзіліся ў падпарадкаванні Ordnungspolizei у Кракаве.

Пад канец нямецкай акупацыі колькасць членаў УДП у Генерал-губернатарстве складала крыху больш за 5000 асоб, так і не дасягнуўшы планаванага ліку ў 6000 праз брак ахвотных служыць у ёй.

Удзел у Халакосце правіць

Нацысты выкарыстоўвалі Украінскую дапаможную паліцыю для арганізацыі і беспасярэдняга ўдзелу ў экзэкуцыях яўрэйскага насельніцтва. Украінцы выконвалі гэтыя абавязкі не толькі на ўласнай тэрыторыі, але таксама на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы. Украінскія паліцыянты служылі ахоўнікамі ў канцэнтрацыйных лагерах[4].

У Крывым Рогу 15 кастрычніка 1941 годзе неідэнтыфікаваны паліцэйскі атрад СС разам з сіламі Украінскай дапаможнай паліцыі ўчынілі гвалт над 2500 грамадзянскымі і 800 палоннымі яўрэямі[5].

Уначы 13 ліпеня 1942 годзе ўсе насельнікі Ровенскага гета былі знішчаны СС-аўцамі і ўтрая большай колькасцю ўкраінскіх паліцыянтаў[6]. УДП удзельнічала таксама і ў ліквідацыі гета па ўсёй Украіне[7]. Яны абложвалі гета, каб ніхто не здолеў уцячы, вышуквалі яўрэяў у хованках і пераследавалі тых, хто намагаўся ўцячы. Яны таксама суправаджалі яўрэяў да месца іх згубы, забіваючы тых, хто рухаўся не надта хутка, і вартавалі, каб хто не выбраўся з мясцін расстрэлаў[4].

Пераслед палякаў правіць

13 лістапада 1942 годзе члены Украінскай паліцыі абрабавалі і забілі 32 палякаў і 1 яўрэя ў вёсцы Абуркі на Валыні. Пасля ўчынення гвалту была спалена і вёска[8]. 16 снежня 1942 года ўкраінскія паліцыянты пад нямецкім кіраўніцтвам забілі 360 палякаў у Язэрцах (былы павет Роўна)[8][9].

У Львове ў лютым-сакавіку 1944 года ўкраінскія паліцыянты арыштавалі маладзёнаў польскай нацыянальнасці, многія з якіх пазней былі знойдзены мёртвымі, а іх дакументы зніклі. 11 сакавіка 1944 года быў забіты сын Эдварда Сухарды. Украінскія паліцыянты спрабавалі скарыстаць дакуманты польскага насельніцтва для эміграцыі і жыцця на Захадзе[10]. Пасля гэтага прадстаўнікі польскага ўрада распачалі перамовы з АУН-Б. Калі тыя не далі плёну, Kedyw распачаў у адказ аперацыю пад назвай «Nieszpory». Былі забітыя 11 паліцыянтаў, пасля чаго забойствы польскай моладзі ў Львове спыніліся[11].

Удзел у стварэнні Украінскай паўстанцкай арміі правіць

Прыняцце ў шэрагі УДП азначала магчымасць атрымаць ваенныя муштраванні і доступ да зброі, чым скарысталася Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў, вялікая колькасць членаў якой знаходзіліся на службе ў паліцыі[12]. Кіраўніцтва бандэраўскай АУН 20 сакавіка 1943 года выдала сакрэтныя інструкцыі, якія наказвалі сваім членам, што ўваходзілі ў дапаможную паліцыю, дэзерціраваць адтуль са зброяй і далучацца да «ваенных атрадаў АУН (СД)» на Валыні. Колькасць абучаных і ўзброеных паліцыянтаў, якія перайшлі на бок будучай Украінскай паўстанцкай арміі ўвесну 1943 года, ацэньвалася прыкладна ў 4-5 тысяч чалавек. У некаторых мясцінах гэты працэс суправаджаўся сутычкамі з нямецкімі войскамі, што спрабавалі перапыніць дэзерціраў[13].

Масавае дэзерцірства ўкраінскіх паліцыянтаў стала прычынай утварэння нямецкімі ўладамі польскай паліцыі на Валыні (102, 103, 104, 107, 202 батальёны паліцыі).

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Paul Robert Magocsi. A History of Ukraine. — University of Toronto Press, 1996. — С. 631, 635.
  2. В. Дзьобак. Порівняльна характеристика колаборації населення Росії і України в роки радянсько-німецької війни // Сторінки воєнної історії України Випуск 11.. — Київ: Інститут історії України НАН України, 2009. — С. 267.
  3. Офіцинський В. Ди­стрикт Галичина (1941—1944). Історико-політичний нарис. — Ужгород, 2001. — Комендантом Львівської поліції був Володимир Пітулай, його заступником Лев Огоновський. Особовий склад Української допоміжної поліції формувався з молодих людей, які закінчили курси Поліційної школи у Львові. У кінці січня такі курси закінчили 186 українських поліцаїв. А 15 травня 1942 р. закінчився другий вишкільний курс, який підготував 192 поліцаїв
  4. а б Jarosław Hrycak, Zbyt wiele świadectw: Ukraińcy w akcjach antyżydowskich (польск.)
  5. Crimes of the German Wehrmacht: Dimensions of a War of Annihilation 1941-1944 // Hamburg Institute for Social Research. — 2004. — С. 9. Архівавана 8 снежня 2018.
  6. http://avalon.law.yale.edu/imt/01-02-46.asp
  7. Od walk do ludobójstwa Архівавана 8 чэрвеня 2011.
  8. а б Grzegorz Motyka, Ukraińska partyzantka 1942—1960
  9. Czesław Partacz, Krzysztof Łada. Polska wobec ukraińskich dążeń niepodległościowych w czasie II wojny światowej. — Toruń: Centrum Edukacji Europejskiej, 2003.
  10. Ostatnia kara śmierci Архівавана 6 красавіка 2012. (польск.)
  11. Grzegorz Motyka, Rafał Wnuk, Pany i rezuny, 1997, p. 63
  12. Bereza z IPN
  13. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія С. 165 Архівавана 11 студзеня 2012. (укр.)