Уладзімір Іванавіч Баўман

Уладзімір Іванавіч Баўман (руск.: Владимир Иванович Бауман; 9(21).4.1867, Мянзелінск, Уфімская губерня — 15 сакавіка 1923, Петраград) — расійскі вучоны-маркшэйдар. З 1899 года прафесар Пецярбургскага горнага інстытута па створанай у той час першай у Расіі кафедры маркшэйдарскай справы. Баўману належыць фундаментальны «Курс маркшэйдарскага мастацтва» (1905-08), які з’яўляўся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў асноўным кіраўніцтвам па маркшэйдарскай справе ў Расіі. Баўман быў адным з папулярных сярод студэнцтва рэвалюцыйна настроеных прафесараў. Працы Баўмана знайшлі прымяненне пры распрацоўцы першых законапалажэнняў савецкай улады аб маркшэйдарскай службе.

Уладзімір Іванавіч Баўман
Род дзейнасці навуковец, гарняк
Дата нараджэння 21 красавіка 1867(1867-04-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1923(1923-03-15)[1] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
  1. Бауман Владимир Иванович // https://www.biografija.ru/biography/bauman-vladimir-ivanovich.htm